Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, грамадзяне КНДР жылі ў прыватным доме па вуліцы Балотнай. Працавалі будаўнікамі.
Па інфармацыі міліцыі, 11 студзеня каля 19 гадзін будаўнікі (Кім Чан Су, Лі Ту Хен, Хван Ро Хо) пайшлі з дому і не вярнуліся.
На выгляд ім 50-55 гадоў, рост 165-170 см, вочы карыя, валасы чорныя.
Хто ведае месцазнаходжанне карэйцаў, звяртайцеся на: (017) 230-83-20, (017) 230-34-34.
Каментары