Грамадства

Хома будзе вучыцца ў Вене

Студэнтку-выдатніцу 4-га курсу факультэту міжнародных эканамічных дачыненьняў БДЭУ выключылі 24 лістапада 2005 г., за паездку ў Францыю: Тацяну абралі ў кіраўніцтва міжнароднай студэнцкай арганізацыі ESIB.

Тацяна Хома (справа) у чаканьні судовага рашэньня.

Фота Андрэя Лянкевіча

Студэнтку-выдатніцу 4-га курсу факультэту міжнародных эканамічных дачыненьняў БДЭУ выключылі 24 лістапада 2005 г., за паездку ў Францыю: Тацяну абралі ў кіраўніцтва міжнароднай студэнцкай арганізацыі ESIB.

Кіраўніцтва ўнівэрсытэту імгненна выгнала Таню з установы, спасылаючыся на тое, што яна парушыла правілы БДЭУ. Хаця, паводле правілаў унутранага распарадку БДЭУ, студэнтаў могуць выключаць пасьля 30 гадзінаў заняткаў, прапушчаных за сэмэстар. У Тацяны значна меней.

Каб аднавіць справядлівасьць, дзяўчына зьвярнулася ў суд. Працэс колькі разоў пераносіўся з ініцыятывы БДЭУ, але ўрэшце быў прызначаны на 21 сакавіка. Слуханьні не адбыліся — у гэты дзень Хому, затрыманую каля намётавага мястэчка, асудзілі на 10 сутак.

Урэшце суд пачаўся 10 красавіка ў Заводзкім судзе Менску. Слуханьні ў першы дзень цягнуліся 7 гадзінаў. Унівэрсытэт на судзе прадстаўляў Віктар Сьпіраў, намесьнік начальніка ўпраўленьня спраў па кадравай і прававой рабоце — яго подпіс стаіць і на загадзе пра адлічэньне Т.Хомы з БДЭУ. У сваёй аргумэнтацыі ён параўноўваў учынак Тацяны па амаральнасьці з крадзяжом.

На судзе Сьпіраў цьвердзіў, што выключэньне Хомы нясе ў сабе выхаваўчую мэту. «Ён казаў, што гэта было зроблена, каб не ствараць прэцэдэнту беспакаранасьці. Маўляў, калі сёньня паедзе які-небудзь Іваноў за мяжу, мы яго ня зможам выключыць, бо ён будзе спасылацца на прыклад Хомы: чаму ёй можна, а мне нельга? Гэты чалавек проста не разумее, што выяжджаць за мяжу — гэта нармальна», — кажа дзяўчына.

У сераду В.Сьпіраў зазначыў, што кіраўніцтва БДЭУ прапаноўвала Тацяне аднавіцца на платным навучаньні, але зьнімае сваю прапанову пасьля таго, як Тацяна ў сваім інтэрнэт-дзёньніку назвала Сьпірава «сьлізьняком», што ён палічыў абразай ня толькі сябе як мужчыны, але і як прадстаўніка БДЭУ. «Я служыў у войску, у мяне двое дзяцей», — абураўся ён.

«Нават калі б мне далі магчымасьць аднавіцца ў БДЭУ на платным навучаньні, я б гэтага не рабіла. Я паступала менавіта на бюджэтнае аддзяленьне, бо ня маю магчымасьці плаціць столькі. І я не хачу плаціць гэтаму рэктару, каб ён меў магчымасьць набыць за мае грошы новую мэблю для свайго офісу. Тым больш, што рэктар — зьява часовая. Думаю, хутка ўва ўнівэрсытэце будзе іншы рэктар, які з радасьцю падпіша загад пра маё аднаўленьне», — заявіла Таня Хома.

Выгнаньне з БДЭУ для Тацяны не фатальнае: яна мае прапановы працягнуць навучаньне ў Познанскай акадэміі й Венскім унівэрсытэце: «Хачу атрымаць закончаную вышэйшую адукацыю. Пакуль што схіляюся да Венскага ўнівэрсытэту. Магчыма, буду мяняць спэцыялізацыю: заміж міжнароднай эканомікі займуся вывучэньнем міжнароднай палітыкі».

Аркадзь Шанскі

P.S. Як стала вядома «НН», рэктар БДЭУ Ўладзімер Шымаў неўзабаве мае наведаць Італію. Ягонага імя ў сьпісе «неўязных» чыноўнікаў пакуль няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі51

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк4

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры3

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю7

УСУ атакавалі дронамі авіяцыйны завод у Смаленску падчас візіту Мядзведзева9

Па бярозавы сок у Мінску выстройваюцца велізарныя чэргі. Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі 5‑літровых бутляў2

Ёсць толькі восем беларускіх гарадоў, якія не выміраюць. Вось поўны спіс4

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў47

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі51

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць