Улада

Над Віцебскам залунаў бел‑чырвона‑белы сьцяг у гонар Філістовіча

Адвячоркам нядзелі, прыкладна а 20‑й гадзіне, над пяціпавярховым будынкам па вуліцы Герцана ў Віцебску легендарны Мірон беларускі узьняў нацыянальны сцяг.

Адвячоркам нядзелі, прыкладна а 20‑й гадзіне, над пяціпавярховым будынкам па вуліцы Герцана

ў Віцебску залунаў беларускі нацыянальны сцяг. Спасылаючыся на крыніцы, вартыя даверу, адзін з найстарэйшых актывістаў дэмакратычнага руху Барыс Хамайда паведаміў, што гэтая акцыя прысвечана народзінам вядомага беларускага змагара за свабоду Айчыны Янкі Філістовіча, якому 14 студзеня магло б споўніцца 82 гады.

Спадар Хамайда паведаміў тэкст, які напісаны на прымацаванай да сцяга цыдулцы:

— «Да народзінаў мужнага змагара Янкі Філістовіча, для якога лёс Радзімы быў значна вышэй за ўласнае жыццё. Слава беларускаму герою!» І подпіс: «Мірон».

Дваццаціпяцігадовы Янка Філістовіч у 1951‑м дэсантаваўся ў Беларусі і стварыў партызанскі атрад дзеля барацьбы з бальшавіцкай уладай. Быў здраджаны, схоплены і ў 53‑м годзе расстраляны.

Праз хвілін дваццаць пасля таго, як сцяг Мірона залунаў над вуліцай, прыехалі міліцыянты, потым МНСаўцы.

Паводле: Алена Грынявіцкая, Радыё Рацыя

Каментары

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць