Эканоміка33

Эксперт: Новыя гандлёвыя цэнтры ў Мінску рызыкуюць застацца пустымі

На рынку гандлёвай нерухомасці ўзнік дэфіцыт арандатараў з-за рэкорднага ўводу новых плошчаў і нізкай актыўнасці рытэйлераў, паведаміў вядучы спецыяліст упраўлення праектамі кампаніі «Твая сталіца» Аляксандр Вялікі. Такім чынам, прагназуе эксперт, новыя гандлёвыя цэнтры ў Мінску рызыкуюць застацца пустымі.

Як мяркуе Вялікі, цяжкасці для дэвелапераў узніклі яшчэ ў сярэдзіне 2014 года, калі прапанова пачала прыкметна перавышаць попыт і рынак уступіў у «эпоху арандатара». Прадстаўленыя ў краіне гандлёвыя аператары атрымалі шырокі выбар аб'ектаў, але былі не ў стане запоўніць іх усе. «Некаторыя рытэйлеры зараз наогул прыпыняюць развіццё сетак у сувязі з няпэўным макраэканмічным становішчам, аслабленнем беларускага рубля і цяжкасцямі з імпартам прадукцыі», — зазначыў спецыяліст.

Але пры гэтым прапанова на рынку працягвае расці. Калі ў 2014 годзе Мінск прырос на 120 тыс. кв. м гандлёвых плошчаў, то сёлета можа атрымаць рэкордныя 200 тыс.

«Калі інвестары ўскладалі на рынак гандлёвай нерухомасці вялікія надзеі, укладваючы ў яго фінансавыя рэсурсы, то рытэйлеры, наадварот, паводзяць сябе асцярожна. Дэфіцыт арандатараў стаў для дэвелапераў суровай рэальнасцю», — мяркуе эксперт. 

У гандлёвых цэнтрах, уведзеных у Мінску за апошнія гады, можна знайсці нямала пустых памяшканняў, зазначае ён. «Цяпер нават прысутнасць моцнага прадуктовага аператара не можа забяспечыць хуткае запаўненне аб'екта — патэнцыяльным арандатарам патрэбныя больш істотныя гарантыі вялікага трафіку», — растлумачыў Вялікі. Тым больш што перасячэнне патокаў прадуктовага гіпермаркета і гандлёвай галерэі складае не больш за 10%. 

Як зазначыў Вялікі, «у групе рызыкі апынуліся будаваныя гандлёвыя цэнтры гіганцкіх памераў: Green City, Dana Mall, «Магніт Мінска», Galleria Concept, «MOMO» і «Вёска гіпермаркетаў». На думку эксперта, «запоўніць аб'екты сіламі ўжо прадстаўленых у краіне арандатараў праблематычна — трэба прыцягваць новыя сусветныя брэндавыя сеткі».

«Аднак тыя не спяшаюцца выходзіць на беларускі рынак. Так, у найбліжэйшай будучыні не варта чакаць сусветных брэндаў моднага адзення ўзроўню Zara, а таксама буйных сетак гіпермаркетаў, накшталт Auchan і Carrefour. Таксама не прыйдуць у Беларусь сеткі Metro і IKEA», — мяркуе Вялікі. 

«Уладальнікам буйных молаў, хутчэй за ўсё, давядзецца запускаць уласныя магазіны па франшызе і займацца ўжо неўласцівай ім дзейнасцю. Як правіла, такім чынам можна запоўніць да 20% гандлёвых плошчаў», — растлумачыў вядучы спецыяліст. 

Разам з тым, на яго думку, вялікімі перспектывамі валодаюць гандлёвыя цэнтры сярэдніх памераў з арыгінальнай канцэпцыяй. «Многія інвестары не задумваюцца пра гэта, разлічваючы, што на «каробку» заўсёды знойдзецца попыт. Аднак гэтыя часы пайшлі ў нябыт — зараз адсутнасць фармату і дакладнай ідэі, як прыцягнуць арандатараў, можа абярнуцца пустымі памяшканнямі, што мы, уласна, і будзем назіраць ужо сёлета», — дадаў Вялікі. 

Паводле яго слоў, каб прыцягнуць ці ўтрымаць арандатараў, уладальнікі гандлёвых цэнтраў ідуць на ўступкі: зніжаюць стаўкі і прапаноўваюць розныя бонусы.

Дэвелаперы сталі часцей даваць «арэндныя канікулы», а некаторыя ўласнікі прывязалі ўзровень ставак да вакантнасці гандлёвага аб'екта. «І хоць асноўным фактарам выбару гандлёвага цэнтра застаюцца ўдалае месцаразмяшчэнне і арыгінальны фармат, такія кампрамісы павышаюць прыцягальнасць прапановы. У цэлым для рытэйлераў склаліся добрыя ўмовы на рынку гандлёвай нерухомасці», — мяркуе эксперт.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў3

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў5

Расійскі верталёт украінцы знішчылі на буравой устаноўцы ў Чорным моры ВІДЭА5

У Кітаі пасля чыстак вайскоўцаў узяліся і за цывільных чыноўнікаў1

Жаніх падарыў Арыне Сабаленцы заручальны пярсцёнак за мільён даляраў12

Продажы Geely б'юць рэкорды, а попыт на Lada падае. Чаму так?7

На Балі выкралі і забілі сына ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена. За яго жыццё патрабавалі $10 мільёнаў16

Зяленскі прапанаваў краінам Блізкага Усходу памяняцца з Украінай: ракеты для Patriot на ўкраінскія дроны-перахопнікі

«Хацеў пайсці на службу, абараняць вас ад дронаў». Гамельчука, які марыў служыць у войску, затрымалі «за падпіску»1

«У калонію заехала жанчына, якая адпраўляла мне мілыя пасылкі». Інтэрв’ю з галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў3

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць