Грамадства4141

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Аляксею Сасноўскаму 32 гады, ён спецыялізуецца на радыяцыйнай медыцыне.

Аляксей Сасноўскі. Фота: bsmu.by

Мужчына скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 2018 годзе, у наступным абараніў магістарскую дысертацыю па медыцынскіх навуках. Пазней ён працягнуў навучанне ў аспірантуры роднага ўніверсітэта.

З канца 2022 года Сасноўскі працаваў асістэнтам на кафедры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі БДМУ, паспеў стаць аўтарам 20 друкаваных прац і пісаў кандыдацкую дысертацыю пра радон у паветры як фактар радыяцыйнай рызыкі для здароўя.

Паралельна мужчына працаваў рэпетытарам, рыхтаваў школьнікаў да ЦТ і алімпіяд па хіміі і біялогіі. Ягоная старонка на прафесійным сайце — на беларускай мове, а за выкладанне на беларускай мове нават прапаноўваў вучням спецыяльную зніжку 10%. На Сасноўскага некалькі дзясяткаў водгукаў — і ўсе станоўчыя. А яго вучні набіралі добрыя балы.

Нядаўна мужчыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361‑4 КК). Прысуд — хатняя хімія, але акалічнасці справы невядомыя.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках або на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» залічваюць таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай. Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Заснавальнік «Гаюна» Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбыўся выцек інфармацыі і абвясціў пра закрыццё праекта. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары41

  • Фатальная памылка
    17.05.2026
    Раю ўсім пачытаць бэстсэлер “Носі с собой” і супакоіцца.
  • угу
    17.05.2026
    За белорусскоязычие не дают "химию", видимо парнишка не такой уж белый и пушистый, в политику лез.
  • агурок альшанскі
    17.05.2026
    Фатальная памылка, ну ты патроліў. Я ж не ведаў, што гэта рагатка, пра якую пісалі тутака. Толькі час патраціў.

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі Калінінград і вобласць уначы засталіся без электрычнасці

Украінскія дроны атакавалі НПЗ ва Уфе2

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»15

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца12

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць