Свет66

Арыштаваны супрацоўнік Патрыярхата быў агентам ФСБ у царкве, арыштавалі яго пасля «камандзіроўкі» ва Украіну ў 2014-м

Арыштаваны па падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе супрацоўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў (АЗЦС) Маскоўскага патрыярхату (МП) Яўген Петрын звольніўся з ФСБ у 2013 годзе, але з тых часоў не пераставаў весці контрвыведніцкую дзейнасць.

Яўген Петрын, фота з сацсетак

Пра гэта распавёў яго брат Аляксей Петрын. Па словах сваяка абвінавачанага, у АЗЦС яго брат раскрыў агентурную сетку, якая працавала «на раскол рускай і ўкраінскай царквы», але ў ходзе свайго расследавання сам патрапіў пад артыкул.

Па словах Аляксея Петрына, яго брат Яўген Петрын уладкаваўся на працу ў ФСБ у 2011 годзе. «Да гэтага ён скончыў ваенную акадэмію ў Маскве, заўсёды хацеў служыць радзіме. Ён нам толкам не расказваў нічога, калі прыязджаў дадому ў Іркуцкую вобласць, паколькі гэта сакрэтная служба. Ва ўсякім выпадку я разумеў, што ён працаваў у рангу маёра і займаўся контрвыведкай», — распавёў ён.

Па словах спадара Петрына, яго брат звольніўся з дзяржорганаў у 2013 годзе з-за канфлікту з начальствам, якому нібыта не падабалася яго залішняя актыўнасць на службе. У жніўні таго ж года Яўген Петрын прыйшоў працаваць у АЗЦС МП і стаў падумваць аб кар'еры святара. «Але сачыць за становішчам ён ніколі не пераставаў, таму яму ўдалося выявіць сярод супрацоўнікаў патрыярхату укаранёных агентаў, якія працуюць на карысць ЗША на раскол Рускай і Украінскай праваслаўных царквы», — сцвярджае брат абвінавачанага.

Па словах Аляксея Петрына, план укаранёных шпіёнаў заключаўся ў паслабленні ўплыву РПЦ на тэрыторыі Украіны, у тым ліку з дапамогай стварэння канфлікту паміж ёй і УПЦ. Адным з каардынатараў гэтай схемы, сцвярджае Аляксей Петрын, быў упраўляючы партнёр міжнароднай юрыдычнай кампаніі CMS Cameron McKenna LLC Даніэль Білак, які пражывае ва Украіне. Яго фірма ва Украіне, у прыватнасці, прадстаўляе інтарэсы многіх замежных канцэрнаў, у тым ліку, як паведамляюць СМІ, Shell і Exxon.

Аднак, па словах Аляксея Петрына, сабраная ім інфармацыя не зацікавіла ФСБ, таму ён вырашыў працягнуць зносіны з нібыта ўкаранёнымі агентамі, каб «вывудзіць з іх больш інфармацыі». «Ён стаў весці сваё расследаванне, каб атрымаць больш фактаў, таму і меў зносіны з гэтымі асобамі ў рамках закона. Але ў ФСБ ў выніку вырашылі, што ён, наадварот, здаваў ім дзяржтаямніцы», — кажа брат абвінавачанага.

У красавіку 2014 Яўген Петрын адправіў у ФСБ апошні ліст, а ўжо ў чэрвені да яго ў хату ўварваліся аператыўнікі і прад'явілі пастанову аб ператрусе па справе аб дзяржздрадзе. «Пасля яго катавалі 14 гадзін, каб ён заняўся самаагаворваннем. Яму пагражалі правакацыяй суіцыду, і ён вымушаны быў прызнаць сваю віну», — сказаў спадар Петрын.

Як сцвярджае брат абвінавачанага, некалькі месяцаў той быў упэўнены, што «следства ва ўсім разбярэцца», але затым стаў пісаць скаргі ў Генпракуратуру, ФСБ і Следчы камітэт. У сваіх скаргах Яўген Петрын сцвярджаў, што паказанні з яго выбівалі следчыя ФСБ Дзяніс Крохмаль і яго начальнік Аляксандр Сойма. Аднак наглядныя органы не знайшлі пацверджання гэтых скаргах, і ў выніку да абвінавачвання ў дзяржздрадзе дадаліся абвінавачванні ў паклёпе. «Мы доўга спрабавалі зразумець, што рабіць, але цяпер брат дазволіў даць справе ход», — кажа Аляксей Петрын.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць