Літаратура

Кніга «Байсан» і сімвал Vieršnica з’явіліся на беларускім рынку

Алесь Плотка выпускае дэбютны зборнік вершаў — кнігу, чуткі пра якую хадзілі даўно. Выданне стала своеасаблівым Best Of паэта, у якое ўвайшлі лепшыя вершы ад першых публікацый да сённяшняга дня.

Пад цвёрдай вокладкай першага выдання чытача чакаюць лепшыя думкі аўтара — ад маладых гадоў у Чарнобыльскай зоне да пабачанага і перажытага на прасторы ад Багамаў да Ўладзівастоку. Гераіня вокладкі кнігі — Vieršnica, аўтарскае бачанне беларускіх жанчынаў, што натхняюць на творчасць.

Кажа сама кніга: «Па шчырасці, мне вельмі цяжка даваць якія-кольвек каментары, бо я ж кніга і не ўсё разумею ў свеце людзей. Нашыя стасункі з аўтарам зрабіліся даволі складанымі пасля майго з’яўлення. Я, бывае, кажу яму цяпер: «Калі ласка, пачухай мяне там, уверсе карэньчыка, надта чэшацца пасля выдавецкіх калідораў». А ён мне адказвае: «Хай чытачы тое робяць, калі ты ў фэйсбуку столькі лайкаў збіраеш». Карацей, нармальны ў мяне аўтар, але вы лепш мяне ад яго забярыце».

Кніга выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор» пад рэдакцыяй Наталлі Кучмель. Мастацкае ўвасабленне Vieršnica паводле ідэі аўтара выканала мастак Юлія Галавіна. Значны ўплыў на канчатковы змест і форму кнігі аказалі творцы Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч (Сачанка) і Віталь Рыжкоў. Замовіць кнігу па Беларусі і па-за яе межамі можна на афіцыйным сайце аўтара — baisan.org.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца:

16 лютага ў Мінску, у галерэі TUT.BY разам з Уладам Бубенам і Змітром Плянам

28 лютага ў Віцебску у арт-прасторы Vitebsk4Me разам з Вольгай Чайкоўскай

Каментары

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе47

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе47

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць