Літаратура11

«Там, дзе мяне няма». У Вільні выйшлі ўспаміны Галіны Войцік

Выдавецтва «Скарына» прэзентавала «Віленскую серыю».

Выдавецтва «Скарына» запачаткавала «Віленскую серыю», у якой плануецца выдаваць творы віленскіх беларускіх аўтараў як мінулага, так і сучаснасці, піша «Новы час».

Першая кніга новай серыі — «Там, дзе мяне няма» — успаміны Галіны Войцік (1927—2007), вядомай віленчанкі, германісткі, перакладчыцы і грамадскай дзяячкі.

Усё жыццё гэтая працавітая даследчыца рыхтавала кнігі і праграмы пра іншых беларусаў Вільні і не мела часу напісаць сваю ўласную кнігу. Але яна пакінула ўспаміны, якія друкаваліся ў газетах «Рунь» і «Наша Ніва».

Аўтарка жадала пабачыць свае ўспаміны пад адной вокладкай. Яе мара здзейснілася толькі цяпер.

Заслуга ў гэтым пісьменніка Алега Мінкіна, які падрыхтаваў рукапіс. У выдавецтве «Скарына» рукапіс быў дапрацаваны і дапоўнены фрагментамі з успамінаў Галіны Войцік, запісаных на радыё Сяргеем Дубаўцом. Таксама да тэксту далучыўся сын Галіны Войцік Яраслаў. Ён дапамог і са здымкамі пісьменніцы. Акрамя гэтага ў кнігу ўвайшлі публікацыі Г. Войцік з розных зборнікаў, прысвечаных Вільні. Уступнае слова напісалі Алег Мінкін і Людвіка Кардзіс.

Такім чынам, «Віленская серыя» стартуе з кнігай, якая ахіне сучасных беларусак і беларусаў Вільні гаючымі ўспамінамі, горкімі і смешнымі гісторыямі мінулага, пра якое многія забыліся ці проста не ведалі. Як і «Вандроўкі па Вільні» Лявона Луцкевіча, мужа Г. Войцік, новая кніга запрашае да вандровак па беларускіх мясцінах Вільні, з любоўю апісаных пісьменніцай.

Друкаваная кніга з’явіцца ў продажы напрыканцы месяца, а электронную можна чытаць ужо цяпер. Прэзентацыі плануюцца ў Вільні і ў іншых месцах рэгіёна ўлетку.

Таксама ў «Віленскай серыі» рыхтуюцца творы Францішка Умястоўскага, Краўцова Макара, Уладзіслава Паўлюкоўскага, Янкі Багдановіча, Алены Цэпрынскай ды іншых аўтараў, чый лёс звязаны з Вільняй.

Каментары1

  • Кастусь
    04.05.2026
    Файна! І дзякуй, што "НН" вярнула слушны варыянт імя і прозьвішча Краўцова Макара: менавіта так, а не Макар Краўцоў, як усе памылкова называюць аўтара, ігнаруючы ягонае жаданьне.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію84

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію84

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць