Судзьдзя Першамайскага раёну Менску Тацяна Масальская 10 красавіка адмовіла лідэру АГП Анатолю Лябедзьку ў пазове да Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі і яе кіраўніка Аляксандра Зімоўскага.
Судзьдзя Першамайскага раёну Менску Тацяна Масальская 10 красавіка адмовіла лідэру АГП Анатолю Лябедзьку ў пазове да Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі і яе кіраўніка Аляксандра Зімоўскага. А.Лябедзька спрабаваў абараніць гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю, абражаныя ў фільме «Тэорыя змовы. Кіраваны хаос» і патрабаваў 1 млрд руб. кампэнсацыі. У фільме гучаў закадравы тэкст, паводле якога Лябедзька нібыта заяўляе: «Мы ня спынімся перад тысячамі ахвяр». Суд вырашыў, што пазакадравы тэкст прыкладна адпавядае сапраўднаму, бо Зімоўскі паведаміў, што кадры ўзятыя з францускага тэлеканалу. Таксама было вырашана, што пазакадравы тэкст ня ўтрымлівае зьневажальных для Лябедзькі выказваньняў.
АШ
Каментары