Надвор'е55

Белгідрамет: Зіма скончылася раней часу

У выхадныя дні ў Беларусі захаваецца не па сезоне цёплае і сырое надвор'е.

leta.lv

Пра гэта паведаміў начальнік службы Белгідрамета Дзмітрый Рабаў. Паводле яго слоў, такое надвор'е абумовяць вільготныя паветраныя масы, што паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы.

«Зіма скончылася раней за час. Да канца зімы чакаецца не зімовае надвор'е», — адзначыў Рабаў.

У суботу, 21 лютага, без істотных ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе месцамі невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 5°С, днём плюс 1—7°С.

У нядзелю месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 3°С, днём плюс 1—7°С. 

Паводле слоў Рабава, на наступным тыдні тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. 

23 лютага на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 3°С, днём плюс 1—7°С. 

«Далей істотных зменаў у надвор'і не адбудзецца», — адзначыў сіноптык.

У аўторак і сераду на большай частцы тэрыторыі ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу мінус 2—4°С, днём плюс 2—8°С.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны36

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?16

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны36

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць