Культура11

«Святы» ад Лявона Вольскага ўжо ў кнігарнях

Цягам года музыка і мастак Лявон Вольскі на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» віншаваў нас з каляндарнымі і прафесійнымі святамі, многія з якіх дасталіся нам у спадчыну яшчэ з савецкіх часоў. І рабіў ён гэта незвычайна, пераасэнсоўваючы кожнае свята з уласцівым яму пачуццём гумару. Нарэшце 28 паштовак да 28 святаў сабраныя пад адной вокладкай, і кампанія «Будзьма!» радая прадставіць друкаваны набор «Святы, якія заўжды з табой» для тых, хто глядзіць на жыццё з гумарам. Наборы чакаюць сваіх пакупнікоў на палічках сталічных кнігарняў і інтэрнэт-крамаў!

«Пачынаў я з савецкіх святаў — 23 лютага і 8 сакавіка, — кажа Лявон Вольскі, — А далей пацягнуўся ланцуг — міліцыянты, дэсантнікі, будаўнікі, мытнікі, работнікі гандлю…»

Паштоўкі атрымаліся вясёлыя і сатырычныя — кансерватыўную бабулю з Днём медыцынскага работніка ёй не павіншуеш. Але аўтар упэўнены: з дапамогай набору можна нават сэрца дзяўчыны заваяваць:

«Паштоўкі можна дарыць па прафесійнай прыкмеце — вынаходніка і рацыяналізатара ўшанаваць у ягоны дзень вясёлай карцінкай і пранікнёнымі словамі. А можна і парушаць гэты прынцып! Вось падабаецца табе дзяўчына, і ты хочаш прыцягнуць яе ўвагу. Тады можна метадычна дасылаць ці проста тэт-а-тэт дарыць ёй паштоўкі: «Віншую цябе з днём работніка сельскай гаспадаркі!» — напрыклад. Я думаю, яна ацэніць гэты крэатыўны падыход».

Набыць набор паштовак «Святы, якія заўжды з табой» і ўжо сёння павіншаваць сяброў з Днём абаронцаў Айчыны можна ў сталічных крамах:

«Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72); кнігарня «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37А); «Кніжны салон» (вул. Калініна, 5); «Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2); «Веды» (вул. К. Маркса, 36); «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11); «Цэнтральны кніжны» (пр-т Незалежнасці, 19); «Кнігі & кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14); Кніжная выстава-кірмаш «Мир книг» (вул. Янкі Купалы, 27); «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75).

А таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by і prastora.by.

«Чакаць не трэба свята — яно заўжды з табой!»:)

Каментары1

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі42

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан напісаў Зяленскаму адкрыты ліст34

Вакол 19‑гадовага беларуса ўтварылі ўжо трэцяе «экстрэмісцкае фармаванне»1

Над Гомелем проста цяпер кружляе шахед21

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне7

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі42

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць