Здарэнні44

Брэстаўчанка атрымала 15 гадоў калоніі за забойства пяцімесячнага сына з асаблівай жорсткасцю

Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда 16 сакавіка вынесла прыгавор 20-гадовай брэстаўчанцы, якая збіла да смерці пяцімесячнага сына. 

Як паведаміла начальнік аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Алена Лешчанка, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне па справе, ноччу 22 лістапада 2014 года ў Брэсце жанчына, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, у кватэры па месцы жыхарства збіла сваё пяцімесячнае дзіця. У гэты час яна была з сынам адна. Муж жанчыны быў на працы. 

Паводле слоў Лешчанкі, абвінавачваная падчас судовага пасяджэння паказала, што напярэдадні вечарам, пасля таго як муж пайшоў на працу, да яе прыходзіла яе маці. Разам яны выпілі дзве бутэлькі гарэлкі. Калі бабуля дзіцяці пайшла, хлопчык пачаў плакаць. 

Спачатку маці спрабавала супакоіць сына, але той працягваў плакаць. Тады абвінавачваная стала збіваць немаўля. Яна нанесла яму далонню ўдары па твары, потым узяла на рукі і кінула на канапу: хлопчык ударыўся галавой аб драўляны падлакотнік. Затым узяла сына за руку і кінула з канапы на ложак. Пасля гэтага спавівала малога з такой сілай, што быў чутны хруст яго касцей. 

Потым маці пакінула сына, які плакаў, і лягла спаць. 

Каля чатырох раніцы 22 лістапада прыйшоў дадому муж жанчыны, якая ў гэты час спала. Спачатку ён пачуў стогны сына, потым убачыў, што ў дзіцяці твар у сіняках і яно не трымае галаву. Мужчына выклікаў хуткую дапамогу. 

Пры гэтым жонка не давала выклікаць медыкаў, не расказала, што здарылася з сынам ні мужу, ні работнікам хуткай дапамогі. З немаўлём у бальніцу паехаў бацька, таму што маці адмовілася. 

Дзіця шпіталізавалі ў Брэсцкую абласную дзіцячую бальніцу, дзе яно 27 лістапада памерла ў рэанімацыйным аддзяленні. 

Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, пяцімесячнаму хлопчыку было нанесена не менш як 28 цялесных пашкоджанняў. У тым ліку пераломы касцей зводу чэрапу, удар галаўнога мозгу, пералом правай плечавой косці, закрытая тупая траўма грудной клеткі, удар груднога аддзела спіннога мозгу. 

Згодна з паказаннямі на судовым пасяджэнні мужа жанчыны і яго брата, абвінавачваная любіла выпіць, ухілялася ад догляду за сынам. Быў выпадак, калі яна пакінула дзіця сваякам і вярнулася за ім у стане алкагольнага ап'янення. Таксама пайшла з бальніцы, дзе ляжала з сынам, і вярнулася туды п'янай. Раней яна прысылала мужу СМС, што збіраецца здзекавацца над дзіцем. 

Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда прызнала жанчыну вінаватай ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага п. 2, п. 6 ч. 2 арт. 139 КК (забойства заведама малалетняга, які знаходзіўся ў бездапаможным стане, учыненае з асаблівай жорсткасцю), і прыгаварыла да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Па рашэнні суда з яе спагнана ў якасці кампенсацыі маральнага ўрону на карысць бацькі дзіцяці 100 млн. рублёў. 

Комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза ўстанавіла, што жанчына не пакутуе на якія-небудзь псіхічныя захворванні і ў момант учынення злачынства ў стане афекту не знаходзілася. 

«У судзе абвінавачваная прызнала сваю віну часткова і заяўляла, што не хацела смерці свайго дзіцяці», — дапоўніла Лешчанка. 

Раней жанчына не была судзімая. У мужа і жонкі гэта было адзінае дзіця. 

Прыгавор не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць