Грамадства

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця

У хаце не было вады і электрычнасці, але захаваліся атмасфера былой гаспадыні: печ, грубка, жалезныя ложкі, карункі ручной работы, сцены, пафарбаваныя ў розныя колеры.

Фота тут і далей: архіў герояў

Мінчане Віталь і Настасся Міхалюк купілі старую хату ў вёсцы Францішкава Карэліцкага раёна. У вёсцы дзевятнаццаць дамоў, возера Свіцязь за пяць кіламетраў, а ў хатняй печы Насця цяпер пячэ пірагі, апісвае mlyn.by.

Чаму пара выбрала вёску? У абаіх гэта другі шлюб, і ўсё, што было нажыта раней, засталося ў былых сем'ях. Іпатэку ім пралічылі так: 600 тысяч рублёў на 20 гадоў, больш за 4000 рублёў у месяц. Пара палічыла, што прасцей набыць стары дом.

Дом яны знайшлі на карце пустуючых дамоў. Спачатку ён каштаваў адну базавую велічыню, 45 рублёў. За дзень да заканчэння продажу з'явіўся яшчэ адзін ахвотны яго купіць, і дом выставілі на аўкцыён у сельсавеце. Па выніках таргоў ён абышоўся каля 2300 рублёў. Яшчэ каля 400 пайшло на правядзенне аўкцыёна, і з дарогай выйшла амаль 3000 рублёў. Прадаваў дом сельсавет.

Плошча хаты 60 м², участак каля 25 сотак. Канёк на даху згніў, у столі была дзірка метр на два. Вады няма, толькі калодзеж на вуліцы, электрычнасць адключаная. Затое захаваліся атмасфера былой гаспадыні: печ, грубка, жалезныя ложкі, карункі ручной работы, сцены, пафарбаваныя ў розныя колеры. Гэтую атмасферу пара хоча захаваць.

Галоўнай праблемай сталі дакументы. Ні на дом, ні на зямлю дакументаў не было. Замер участка каштаваў каля 400 рублёў, але і праз некалькі месяцаў папер на зямлю ўсё яшчэ няма. Без іх нельга правесці электрычнасць, таму маладыя карыстаюцца генератарам, сонечнымі панэлямі і аўтамабільным акумулятарам з канвертарам.

На рамонт за паўгода Віталь і Настасся выдаткавалі каля 3000 рублёў: паклеілі шпалеры, пафарбавалі столь, вокны і дзверы, адрамантавалі комін. Дзірку ў столі закрылі за 300 рублёў. Дом ужо практычна жылы, яны некалькі разоў там начавалі. Каб давесці яго да стану «як у бабулі», трэба яшчэ каля 5000 рублёў.

Адзін з плюсаў пакупкі такой хаты, на думку Віталя, гэта нізкі парог уваходу: выдаткі расцягваюцца ў часе, і можна абысціся без крэдыту. У такога дома меншая рызыка спрэчак са спадчыннікамі, чым у звычайнага старога дома за, напрыклад, 10 тысяч рублёў. Ну і радасць ад працы ў сваім доме. Настасся ўжо пячэ ў печы пірагі.

Пара вядзе блог пра свой вясковы дом. Першае відэа набрала больш за 1,5 млн праглядаў. У Instagram у іх больш за 31 тысячу падпісчыкаў, у YouTube 24 тысячы.

Віталь кажа, што, нягледзячы на ўсю цяганіну з дакументамі, яны ні разу не пашкадавалі пра пакупку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе22

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

Трамп: Пуцін сказаў мне, што не пайшоў бы вайной на Украіну, калі б я тады быў прэзідэнтам18

Проста зняць лазню ў аграсядзібе больш не выйдзе. Для ўладальнікаў і гасцей запрацавалі новыя правілы6

Пасля выкрыцця спробы палітычнага забойства Данія абмяжоўвае выдачу віз расіянам і выкідае з краіны расійскага аташэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе22

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць