У цэнтры Баранавічаў выставілі на аўкцыён дзейны шматфункцыянальны гандлёвы будынак, у якім працуюць прыватны медыцынскі цэнтр, крамы і прадпрыемствы сферы паслуг. За аб’ект просяць амаль мільён даляраў, піша Office Life.

Двухпавярховы будынак плошчай каля 840 квадратных метраў размешчаны на вуліцы Савецкай і належыць ТАА «Рытэйл Рэпаблік». Цяпер памяшканні арандуюць медыцынскі цэнтр «Лінія здароўя», крама абутку сеткі Megatop, ювелірныя крамы і крамы адзення, а таксама іншыя гандлёвыя пункты.
Зямельны надзел знаходзіцца ў пастаянным карыстанні. Уласнік ужо мае ўзгоднены архітэктурны праект, які дазваляе надбудаваць трэці паверх і істотна павялічыць агульную плошчу будынка.
Прычыны продажу не раскрываюцца. Вядома, што нерухомасць знаходзіцца ў закладзе ў Прыёрбанка, але банк не пярэчыць супраць змены ўласніка.
Аўкцыён адбудзецца 14 снежня. Пачатковы кошт аб’екта складае 2,8 мільёна рублёў.
Каментары