Грамадства

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро

Але зрабіць гэта не так проста.

Фота: LookByMedia

Мінскія ўлады ўзяліся прапрацаваць прапанову Лукашэнкі запусціць у метро трамваі.

«Гэтае пытанне абмяркоўваецца. Найбліжэйшым часам адбудуцца нарады, дзе вызначым, у якім кірунку, у якія тэрміны мы будзем рухацца», — распавёў намеснік генеральнага дырэктара па інавацыйным развіцці «Белкамунмаша» Алег Быцко ў эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны». 

Аляксандр Лукашэнка даручыў вывучыць магчымасць выкарыстання сучасных трамваяў у метро, калі 23 кастрычніка наведваў холдынг «Белкамунмаш». Палітыку тады паказалі ўзоры айчыннай трамвайнай тэхнікі, у тым ліку трохсекцыйны нізкападлогавы трамвай, які вырабляюць для расійскага Чалябінска. Там развіваюць гібрыдную сістэму метратрамвая, якая аб'ядноўвае звычайныя трамвайныя рэйкі і падземныя тунэлі.

«Аказваецца, можна і шматсекцыйныя трамваі, якія яны вырабляюць, пастаўляць у метрапалітэн і не закупляць на баку гэтыя цягнікі», — казаў тады Лукашэнка. «Трэба спрабаваць. Калі мы ў метро будзем гэта пастаўляць, гэта вялікая справа. Мы імпартазамяшчэнне забяспечым».

У метро і трамвая прынцыпова розныя падыходы да сілкавання цягавых электрарухавікоў, адзначае Blizko.by. У метро выкарыстоўваецца кантактная рэйка знізу, каля пуцей, а ў трамвая — пантограф (токапрыёмнік) і правады, нацягнутыя над пуцямі. Таксама ў іх рознае напружанне ў сетцы. Трамваі і метро разлічаныя на зусім розныя пасажырапатокі, а яшчэ ў метро больш складаная сістэма кіравання рухам.

Акрамя таго, у вагонаў метро і трамвая розны ўзровень падлогі: метро разлічанае на ўваход пасажыраў з платформы (колавыя цялежкі знаходзяцца ніжэй за ўзровень платформы), а трамвай — на ўваход з зямлі. Калі проста паставіць трамвай на рэйкі мінскага метро, то, каб трапіць у салон, пасажырам давядзецца літаральна скакаць з платформы ўніз, у вагон.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе22

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

Трамп: Пуцін сказаў мне, што не пайшоў бы вайной на Украіну, калі б я тады быў прэзідэнтам18

Проста зняць лазню ў аграсядзібе больш не выйдзе. Для ўладальнікаў і гасцей запрацавалі новыя правілы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе22

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць