Колішні прэзыдэнт Інданэзіі Сухарта сканаў нядзеляй у веку 86 гадоў і быў урачыста пахаваны ў сямейным маўзалеі побач з горадам Сола (Суракарта) ў цэнтральнай частцы вострава Ява. Прэзыдэнт Інданэзі Сусіла Бамбанг Юдаёна: «Мы аддаём ягонае цела і ягоныя добрыя справы роднай зямлі, — скзаў прэзыдэнт Юдаёна. — Ягоная служба — прыклад для ўсіх нас».
Колішні прэзыдэнт Інданэзіі Сухарта сканаў нядзеляй у веку 86 гадоў і быў урачыста пахаваны ў сямейным маўзалеі побач з горадам Сола (Суракарта)
ў цэнтральнай частцы вострава Ява.Цырымоніяй кіраваў цяперашні прэзыдэнт краіны Сусіла Бамбанг Юдаёна (Susilo Bambang Yudhoyono).
«Мы аддаём ягонае цела і ягоныя добрыя справы роднай зямлі, — скзаў прэзыдэнт Юдаёна. — Ягоная служба — прыклад для ўсіх нас».
На паховінах таксама прысутнічалі лідэры і прадстаўнікі розных краін рэгіёну, у тым ліку прэзыдэнт Усходняга Тымору
, акупаванага Інданэзіяй у часы кіраваньня Сухарты.У Інданэзіі Сухарта — неадназначная постаць. З аднаго боку, пры ім краіна вырвалася зь беднасьці. Зь іншага, крытыкі ягонага рэжыму лічаць прэзыдэнта асабіста адказным за жыцьці тысячаў людзей.
Генэрал Сухарта захапіў уладу ў Інданэзіі ў 1965 годзе, зрынуўшы з паста прэзыдэнта Сукарна, аднаго з заснавальнікаў Нацыянальнай партыі Інданэзіі.
Сухарта ўсталяваў у краіне жорсткае аўтарытарнае кіраваньне, але разам з тым прыцягваў тэхнакратаў да кіраваньня эканомікай, у чым дасягнуў немалога посьпеху.
У той жа час, пранікненьне вайскоўцаў ва ўсе сфэры палітыкі і ўсе ўзроўні кіраваньня, аж да сельскіх абшчын, уяўляла спрыяльную глебу для карупцыі.
Грандыёзныя міграцыйныя праграмы Сухарты, у імя якіх мноства безьзямельных сялян было пераселена зь Явы
ў іншыя раёны краіны, спрыяла ўзьнікненьню рэгіянальных канфліктаў. Тысячы мірных жыхароў загінулі падчас ваенных апэрацый у правінцыях Ачэх і Папуа ва Ўсходнім Тыморы, які інданэзійскія войскі акупавалі ў 1975 годзе.Сухарта быў вымушаны пакінуць свой пост у выніку народных хваляваньняў у 1998 годзе.
Супраць былога правіцеля былі выстаўленыя абвінавачаньні ў карупцыі ды масавых парушэньнях правоў чалавека й дэмакратычных свабод. Аднак, у рэшце рэшт, ад крымінальнага перасьледу давялося адмовіцца з‑за цяжкой хваробы адказьніка, які так ні разу і не зьявіўся ані на сьледзтве, ані ў залі суду.
Працягваліся толькі слуханьні па грамадзянскім зыску пра крадзеж у недзяржаўных дабрачынных фондах на агульную суму 11,5 трыльёнаў інданэзійскіх рупій (больш за 1,2 мільярда даляраў).
Старэйшая дачка Сухарты са сьлязьмі на вачах зьвярнулася да народу Інданэзіі з просьбай дараваць ейнаму бацьку за «памылкі», дапушчаныя ў гады кіраваньня краінай.
Каментары