Культура1919

У лонг-лісце прэміі Гедройца ёсць некалькі сюрпрызаў

30 сакавіка быў абвешчаны лонг-ліст Прэміі імя Ежы Гедройца за 2015 год, паведамляе сайт прэміі. У лонг-ліст трапілі 12 кніг (па алфавіце).

1. Сяргей Абламейка. Настальгія. — Мінск: «Галіяфы»

2. Таццяна Барысік. Жанчына і леапард. — Мінск: «Кнігазбор»

3. Альгерд Бахарэвіч. Дзеці Аліндаркі. — Мінск: «Галіяфы»

4. Антон Францішак Брыль. Ян Ялмужна. — Мінск: «Кнігазбор»

5. Віталь Воранаў. Шэптам. — Беласток: «Wschodzący Białystok»

6. Андрэй Гуцаў. Кніга зданяў. — Мінск: «Кнігазбор»

7. Сяргей Дубавец. Сіні карабель у блакітным моры плыве. — Мінск: «Каўчэг»

8. Віктар Казько. Час збіраць косці. — Мінск: «Кнігазбор»

9. Віктар Марціновіч. Мова. — Мінск: «Кнігазбор»

10. Пістончык. Дэгенератыўны слоўнік. — Цярнопаль: «Крок»

11. Людміла Рублеўская. Авантуры студыёзуса Вырвіча. Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда»

12. Юры Станкевіч. Брамнік заўжды самотны. — Мінск: «Галіяфы».

Згодна з палажэннем прэміі, зараз да 15 красавіка журы (Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута) павінны вызначыць 6 кніг-фіналістаў, а лаўрэаты прэміі будуць абвешчаныя да канца мая.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску; фундатар узнагароды — «Ідэя Банк».

Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка».

Узнагароды: I месца — чэк на суму, якую кожны год вызначае «Ідэя Банк»; II месца — пераклад твора на польскую мову альбо творчая стыпендыя ў Доме творчасці пісьменнікаў, г. Вісбю, Готланд (Швецыя); ІІІ месца — творчая стыпендыя ў Вэнтспілсе (Латвія).

Папярэднімі лаўрэатамі прэміі Гедройца былі Павел Касцюкевіч («Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту», 2012), Уладзімір Някляеў («Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», 2013), Ігар Бабкоў («Хвілінка. Тры гісторыі», 2014).

Павел Касцюкевіч — першы лаўрэат прэміі Гедройца.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос1

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

Андрэй Сібіга: Украіна будзе прымаць люстраныя меры ў адказ на дзеянні Мінска9

Журналісту Кірылу Пазняку і ягонай дачцэ далі турэмныя тэрміны

Ціханоўская зайшла па шаўрму да гданьскіх беларусаў ФОТЫ13

У Барселоне збіраюцца абкласці вялікімі зборамі круізных турыстаў

Беларуска не паверыла інтэрнэту і пацягнулася ў Крым33

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна2

Памёр былы міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць