Грамадства11

Магілёўскі журналіст Аляксандр Буракоў звярнуўся ў Вярхоўны суд

 У Магілёве незалежны журналіст Аляксандр Буракоў 30 сакавіка адправіў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд з просьбай адмяніць судовае рашэнне аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці па абвінавачванні ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ.

16 верасня 2014 года сем супрацоўнікаў міліцыі правялі ў кватэры журналіста вобыск. Яны канфіскавалі два ноўтбукі, што належалі жонцы Буракова. Вобыск быў таксама праведзены ў кватэры бацькоў Буракова, дзе міліцыянеры канфіскавалі два сістэмныя блокі камп'ютараў. У пастанове на вобыск было ўказана, што Буракоў супрацоўнічаў з сайтам радыё «Нямецкая хваля» без акрэдытацыі.

Пасля Буракоў быў абвінавачаны ў тым, што яго артыкул «Сцяжынай кантрабандыста: ці працуюць расійскія санкцыі на памежжы» апублікаваў інтэрнэт-сайт радыёстанцыі «Нямецкая хваля». Гэта, на думку праваахоўнікаў, з'яўляецца правапарушэннем па частцы 2 артыкула 22.9 КоАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ).

8 кастрычніка суддзя суда Ленінскага раёна Алена Волкава аштрафавала Буракова на 6 мільёнаў рублёў, прызнаўшы яго вінаватым у правапарушэнні. 20 лістапада суддзя Магілёўскага аблсуда Міхаіл Мельнікаў пакінуў без задавальнення касацыйную скаргу Буракова. Кіраўнік аблсуда Ігар Прашко 10 сакавіка не ўгледзеў парушэнняў з боку падначаленых у справе Буракова і таксама адхілі ўяго скаргу.

Скарга на 23 старонках — гэта своеасаблівая калектыўная праца журналістаў, праваабаронцаў, а таксама юрыстаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, расказаў Аляксандр Буракоў.

«Мы аргументавана даказваем, што праца журналіста без акрэдытацыі хаця і з'яўляецца парушэннем, але за яе не прадугледжана адказнасць. Таксама склад маіх дзеянняў не падпадае пад той артыкул, у парушэнні якога мяне абвінавачваюць, паколькі я наогул не вырабляў прадукцыю СМІ. Гэта новы момант у параўнанні з папярэднімі скаргамі», — заявіў незалежны журналіст, зазначаючы, што ў скарзе падрабязна і лагічна даказваецца, што асобных журналістаў наогул нельга прыцягваць да адказнасці па гэтым артыкуле.

Аляксандр Буракоў спадзяецца, што Вярхоўны суд, выконваючы строга літару закона, павінен будзе адмяніць рашэнні ніжэйшых судовых інстанцый. У выпадку калі суд пакіне ўсё ў сіле, журналіст не выключае падачы скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?10

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан: Рускія разумеюць толькі мову сілы, але Расія — не пагроза для НАТА, бо не можа справіцца нават з Украінай7

Выгул сабак стаў формай пратэсту ў Іране3

Мінгандлю знайшло аўтара правакацыйных упаковак «Сасі жуй» у крамах11

«Каля 70% — беларусы». Як Playtika скараціла варшаўскі офіс за адзіны дзень1

Зебра, якая ўцякла ад гаспадара, пасля тыдня на волі стала зоркай інтэрнэту

У Гродне з-за моцных дажджоў затапіла кватэры на дзевяці паверхах

Лукашэнка: Беларусь гатова пастаўляць у Калінінград няшчасную бульбу8

Wildberries выходзіць на рынак таксі ў Беларусі1

Як выбраць правільную падушку і ці дапаможа масаж ад боляў у шыі? Адказвае доктар-артапед

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?10

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць