Свет

Звесткі другога самапісца: Другі пілот А320 намерана павялічыў хуткасць зніжэння

AFP

Паказанні другой «чорнай скрыні» самалёта Germanwings A320, які разбіўся ў французскіх Альпах, пацвердзілі, што другі пілот Андрэас Любіц наўмысна разбіў самалёт. Пра гэта са спасылкай на следчых паведамляе AFP.

«Лётчык, які знаходзіцца ў кабіне, з дапамогай аўтапілота зніжае самалёт да вышыні ў 100 футаў (30 метраў) і пасля гэтага пераналаджвае аўтапілот так, каб павялічыць хуткасць зніжэння лайнера», — гаворыцца ў дакладзе BEA.

Другі бартавы самапісец Airbus A320 быў знойдзены на месцы крушэння самалёта напярэдадні. Пракурор Марсэля Брыс Рабэн заявіў у чацвер, што стан «чорнай скрыні» «дае надзею» на тое, што дадзеныя з прылады будуць расшыфраваныя.

Згодна з расшыфроўкай першага самапісца, незадоўга да аварыі камандзір экіпажа пакінуў кабіну, пасля чаго Любіц змяніў код на дзвярах і не пускаў пілота назад. Камандзір ў апошнія хвіліны жыцця маліў адкрыць «праклятыя дзверы» і спрабаваў узламаць іх сякерай.

Пасажырскі самалёт Airbus А320 нямецкай авіякампаніі Germanwings, які ляцеў з Іспаніі ў Германію, пацярпеў крушэнне ў цяжкадаступным горным раёне на поўдні Францыі 24 сакавіка. На яго борце знаходзіліся 144 пасажыры і шэсць членаў экіпажа.

Напярэдадні таксама стала вядома, што ў Любіца былі праблемы са зрокам, аднак ён хаваў ад дактароў, што працягвае лётаць.

Каментары

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць