Навука і тэхналогіі11

Трываласць шлюбаў патлумачылі стратай нюху

Схільнасць да манагамных шлюбаў мы набылі праз тое, што развучыліся «ўнюхваць» патэнцыйных партнёраў.

Фота: mport.ua

Аўстралійскі антраполаг Майкл Стодарт у сваёй новай кнізе «Adam’s Nose and the Making of Mankind» сцвярджае, што ў ходзе эвалюцыі чалавек развучыўся ўспрымаць полавыя ферамоны іншых людзей, перадае Daily Mail.

20 млн год таму продкі чалавека прываблялі патэнцыйных полавых партнёраў пераважна пахамі. Але з пераходам людзей да жыцця ў калектывах сувязь пахаў і сэксуальных жаданняў значна знізілася, кажа навуковец.

Орган Якабсана (ён жа сошнікава-носавы орган альбо вомер) у чалавека ў пэўны момант перастаў функцыянаваць. З развіццём цывілізацыі чалавек стаў лічыць чалавечы пах не толькі непрывабным, але і непрыемным.

Такім чынам чалавек здолеў жыць пераважна ў манагамных сем’ях, нягледзячы на вялікую колькасць патэнцыйных полавых партнёраў у грамадстве вакол сябе. З усіх млекакормячых так умеем толькі мы.

Цяпер «сэксуальныя» для чалавечага мозгу араматы выкарыстоўвае парфюмерыя — але гэта далёка не тыя «чалавечыя» араматы, што былі «сэксуальнымі» мільёны год таму.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня2

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска29

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

«Сцены вільготныя, цвіль паўсюль». Што адбываецца ў сталінках на вуліцы Леніна ў Мінску праз месяц пасля пажару1

Трамп заявіў пра гістарычнае пагадненне з ХАМАС3

Маліны ці ажыны — якія ягады больш карысныя?1

Трамп паставіў пад сумнеў перадачу Украіне ліцэнзіі на ракеты для Patriot8

Дроны ўдарылі па складах Wildberries і НПЗ у Валгаградзе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць