Улада

У Брэсцкую вобласць з візітам прыбылі паслы краін Еўрасаюза

У Брэсцкую вобласць 13 красавіка з двухдзённым візітам прыбылі паслы 14 краін Еўрасаюза ў Беларусі. Як паведаміла журналістам кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора, мэта такіх паездак — наведванне аб'ектаў, якія фінансуе Еўрасаюз, і знаёмства з рэгіёнамі.

«Паслы мяняюцца. У Брэсцкай вобласці новы губернатар. Акрамя таго, такія візіты — яшчэ адно пацвярджэнне таму, што палітыка краін Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі і іншых краін адзіная», — адзначыла Мора.

Раніцай дыпламаты наведалі ў Брэсце ААТ «Савушкін прадукт», затым адбылася сустрэча з кіраўніцтвам вобласці.

Старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс азнаёміў дыпламатаў з эканамічным развіццём рэгіёну. У прыватнасці, ён расказаў, што вобласць гандлюе са 124 краінамі. Па выніках 2014 года на долю краін Еўрасаюза прыпадала 25,5% тавараабароту.

«На жаль, тавараабарот нашага рэгіёну і краін Еўрасаюза паменшыўся і склаў да ўзроўню 2013 года 92%, за студзень—люты 2015-га — 65% да аналагічнага леташняга перыяду. Я не хацеў бы спыняцца на прычынах. Яны, у прынцыпе, вядомыя. Упэўнены, мы можам павялічыць наша ўзаемадзеянне. Брэсцкая вобласць адкрыта для плённага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах эканомікі і сацыяльнай сферы», — сказаў Ліс.

У ходзе сустрэчы гаварылася аб неабходнасці найхутчэйшай рэалізацыі пагаднення аб малым прыгранічным руху з Польшчай, больш актыўным знаёмстве прадстаўнікоў дзелавых колаў з беларускімі ўмовамі вядзення бізнесу, рэкламаванні патэнцыялу рэгіёну, у тым ліку турыстычнага.

Дэлегацыя дыпламатаў наведала мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», пункт пропуску «Пясчатка» на беларуска-польскай мяжы. Міжнародны праект «Будаўніцтва і аснашчэнне абсталяваннем аўтадарожнага пункту пропуску «Пясчатка» рэалізаваны ў межах Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства «Польшча — Беларусь — Украіна» на 2007—2013 гады. На рэалізацыю праекта Еўрапейскім саюзам выдзелена 10,9 млн еўра.

Паслы пабывалі ў Белавежскай пушчы. На 14 красавіка ў іх запланавана паездка ў Пружанскі і Івацэвіцкі раёны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск41

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішніцу з Мар'інай Горкі асудзілі па справе Гаюна

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося12

На Камароўцы з'явіліся парэчкі, а чарэшні нарэшце зраўняліся ў цане з клубніцамі1

Шалёна папулярны карэйскі серыял ад Netflix пра школьны булінг — хто здзекаваўся з аднакласнікаў, павінен прайсці праз такое ж прыніжэнне7

«Біце ў сэрцы іх, біце мячамі». Як беларуская «Пагоня» правяла першы сезон у польскай футбольнай лізе2

Спікерам Каардынацыйнай рады пераабраны Арцём Брухан2

Кір Стармер ужо ў панядзелак можа заявіць пра сваю адстаўку4

Зборная Кюрасаа не саступіла Эквадору дзякуючы фенаменальнай гульні свайго брамніка 

«Зебра-палоскі» як паратунак ад пахмелля. Што гэта такое і ці сапраўды дапамагае?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск41

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць