Усяго патроху44

Астэроід з дзве траціны Нацыянальнай бібліятэкі вернецца да Зямлі

Хутчэй за ўсё, з Зямлёй ён не сутыкнецца. Але калі сутыкнецца, будзе як з Тунгускім метэарытам.

Выява: cloudfront.net

Прыкладна 12 кастрычніка 2017 года на мінімальную адлегласць да Зямлі наблізіцца астэроід 2012TC4. піша Phys.org.

Верагодна, астэроід праляціць міма — шанцы сутыкнення з Зямлёй навукоўцы ацэньваюць у 0,00055%.

Хутчэй за ўсё, ён пройдзе міма Зямлі на адлегласці ў 300 тысяч км, што складае 0,79 сярэдняга радыуса арбіты Месяца.

Памеры 2012TC4 могуць дасягаць 40 метраў (найменшая ацэнка — 12 метраў). Для параўнання, ромбакубаактаэдр Нацыянальнай бібліятэкі мае дыяметр каля 60 метраў, а славуты Чалябінскі метэарыт меў дыяметр каля 20 метраў.

Калі з нейкіх прычын 2012TC4 сутыкнецца з Зямлёй, удар будзе параўнальным з выбухам бомбы ў 5 мегатон у тратылавым эквіваленце. Мяркуецца, што прыкладна такім быў Тунгускі метэарыт — плошча паражэння ад яго ўдару была параўнальнай з плошчай Масквы.

Астэроід 2012TC4 ужо пралятаў міма Зямлі ў 2012 годзе. Тады дыстанцыя была нават меншай — 0,247 радыуса арбіты Месяца альбо 95 тысяч км.

На красавік 2015 года астраномы ведаюць 1572 патэнцыйна небяспечных для Зямлі астэроіды. Да 2050 года на адлегласці, меншай за радыус Месяца, каля Зямлі пралятуць прынамсі 11 астэроідаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў10

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч2

Чатырох беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, ужо выпісалі з бальніц

У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе

Пад Маларытай адкрылі карчму з партрэтамі Лукашэнкі і Пуціна і дыскатэкамі да ночы14

У Алматы праз блэкаўт перанеслі канцэрт Канье Уэста

Мужчына выйшаў з турмы і адразу абакраў могілкі пад Мінскам

У мінскім Пішчалаўскім замку ўмацоўваюць падмуркі1

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі24

Набокаў ці японская мода? Назва дзіцячых калготак ад Conte выклікала скандал у сацсетках9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў10

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць