Культура11

Адзіны ў Беларусі экзэмпляр Радзівілаўскай Бібліі прадстаўлены на выстаўцы ў Мірскім замку

Пра гэта паведамілі арганізатары экспазіцыі ў замку.

На выстаўцы паказана 29 экспанатаў, жамчужынай з'яўляецца адзіны на гэты час экзэмпляр Радзівілаўскай Бібліі 1563 года выдання, які захаваўся на тэрыторыі Беларусі.

Сусветна вядомая Біблія была надрукавана ў Брэсцкай друкарні. Кніга ўяўляе сабой поўны тэкст Святога Пісання на польскай літаратурнай мове XVI стагоддзя. Гэта Біблія стала адным з самых поўных і дасканалых выданняў свайго часу на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. У ёй 738 старонак, 14 гравюр. З вялікім майстэрствам выкананы застаўкі, віньеткі, вялікія літары-ініцыялы. На палях старонак размяшчаюцца каментарыі да тэксту. Гравюры з Радзівілаўскай Бібліі прызнаны шэдэўрамі беларускай графікі. На тытульным лісце выгравіраваны герб Радзівілаў. На першай старонцы прысутнічае прысвячэнне каралю Жыгімонту Аўгусту. Упершыню ў гісторыі кнігадрукавання Беларусі ў Брэсцкай Бібліі змешчаны прадметны паказальнік.

Экспазіцыя кніг радзівілаўскай бібліятэкі эпохі Мікалая Радзівіла Чорнага падабрана з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Калекцыя кніг, якія належалі Радзівілам, з фондаў ЦНБ НАН — адзін з самых вялікіх кніжных збораў, што захаваліся на тэрыторыі Беларусі. У яго складзе больш як 3,5 тыс. друкаваных і рукапісных дакументаў. Тэматыка выданняў, якія ўваходзяць у бібліятэку, вызначаецца вялікай разнастайнасцю, закранае розныя сферы чалавечага жыцця.

Выстаўка будзе прадаўжацца да 27 мая ўключна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць