Свет99

Граф Смеццевае Вядро прайграў лідару Reform UK Фараджу на давыбарах у парламент Вялікабрытаніі

Найджэл Фарадж набраў 22 239 галасоў у акрузе Клэктан, абышоўшы Графа Бінфэйса (Смеццевае Вядро) на 12 784 галасы. 

Граф Смеццявае Вядро. Фота Richard Pelham / AP

Лідар брытанскай правапапулісцкай партыі Reform UK Найджэл Фарадж перамог на дадатковых выбарах у акрузе Клэктан, але адмовіўся прысутнічаць на абвяшчэнні вынікаў, піша The Huffington Post.

Фарадж атрымаў 22 239 галасоў, абышоўшы свайго галоўнага суперніка, Графа Бінфэйса (Count Binface, Граф Твар — Смеццевае Вядро, або Смеццеватвары) — сатырычнага персанажа, створанага комікам Джо Харві, які атрымаў 9 455 галасоў. Яўка на выбарах склала 44,37%.

Афіцыйнае абвяшчэнне пра перамогу Фараджа ў цэнтры вольнага часу Клэктана сустрэлі пераважна маўчаннем. Сам Фарадж і большасць сябраў яго партыі не прысутнічалі на цырымоніі абвяшчэння вынікаў. Партыя Reform UK без тлумачэння прычын таксама адмяніла запланаваны на раніцу пятніцы выступ Фараджа ў Клэктане.

Уначы Фарадж ужо абвясціў пра сваю пераканаўчую перамогу, заявіўшы, што выбаршчыкі «паказалі сярэдні палец» палітычнаму істэблішменту, піша Бі-бі-сі.

Граф Бінфэйс, за якім стаіць комік Джон Харві, — воін з планеты Sigma IX. На публіцы ён з’яўляецца ў чорна-шэрай форме, доўгім плашчы і шлеме ў форме смеццевага вядра. Ён ужо амаль дзесяць гадоў рэгулярна вылучаецца ў тых жа акругах, што і вядучыя брытанскія палітыкі. Напрыклад, у 2017 годзе ён супрацьстаяў прэм’ер-міністру Тэрэзе Мэй у яе роднай акрузе Мэйдэнхэд, таксама балатаваўся ў адной акрузе з прэм'ерам Рышы Сунакам. 

Давыбары былі прызначаныя ў сувязі з тым, што Фарадж, які прадстаўляў акругу ў ніжняй палаце брытанскага парламента, 7 ліпеня абвясціў, што датэрмінова складае свае паўнамоцтвы. Праўда, ён адразу даў зразумець, што зноў будзе балатавацца на гэтае месца.

Таксама ў выбарах удзельнічалі тры кандыдаты ад Жахліва-бязглуздай партыі вар’ятаў і актор Лоўрэнс Фокс.

Харві выкарыстоўвае вобраз Графа Бінфэйса не толькі для таго, каб высмейваць брытанскую палітыку і яе чапурыстыя традыцыі, але і каб стымуляваць дыскусіі пра дэмакратыю і заахвочваць выбаршчыкаў да ўдзелу.

На давыбарах у акрузе Клэктан ён удзельнічаў, каб паспрабаваць не пусціць у парламент папулярнага папуліста Найджэла Фараджа.

Каментары9

  • Чытач
    14.08.2026
    Ужо не ведаю: ці я чытаю навіны з пабліка "Советская Белоруссия", ці "Нашу Ніву"?
  • New-London
    14.08.2026
    недзе з год таму мне трапіўся артыкул англічанкі, якая ці не з дзясятак гадоў жыла ў замежжы і ўпершыню наведала Лондан.
    Сцісла: "Майго Лондана ўжо, на жаль, няма", "Прадавец у цэнтры Лондана ледзьве змог зразумець, што я кажу", ... ігд.
  • Гы-гы
    14.08.2026
    Цікаўна, што брытыйскія і амерыканскія (!!) медыя з гэтага коміка, а вобраз існуе больш за 20 год, раптам імкнуліся зрабіць медыя-фенамен, круціўшы яго 24/7 апошнія тыдні... Але "папуліст" усё адно ты. Як у РБ.

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць