Эканоміка99

Грошы скончыліся. Беларусы ў красавіку здалі рэкордную колькасць валюты

Трэці месяц беларусы застаюцца чыстымі прадаўцамі наяўнай валюты, павялічваючы аб'ёмы здачы. Паводле звестак Нацбанка, у красавіку беларусы прадалі наяўнай валюты на 269,9 млн даляраў больш, чым купілі, перакрыўшы сакавіцкі рэкорд (243,8 млн).

Валюту грамадзяне здаюць на фоне зніжэння рэальнай зарплаты і росту колькасці тых, хто працуе ў рэжыме няпоўнай занятасці.

Паводле Нацбанка, у красавіку грамадзяне знізілі куплю наяўнай валюты на 10,4% у параўнанні з лютым да 372,4 млн даляраў. Пасля ажыятажнага снежня, калі грамадзяне скупілі 892,8 млн даляраў наяўнымі, аб'ёмы куплі рэзка ўпалі.

Эксперты адзначаюць, што пасля валютнага ажыятажу канца 2014 года і паступовага адпускання курса рубля рэальныя даходы насельніцтва знізіліся. Рэальны заробак, г.зн заробак, разлічаны з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі, у студзені-сакавіку паменшылася на 3,1% да аналагічнага перыяду мінулага года.

З улікам безнаяўнай продажу валюты насельніцтва таксама застаецца чыстым прадаўцом. У студзені-красавіку грамадзяне прадалі 2,337 млрд даляраў, купілі — 1,807 млрд.

Сальда куплі-продажу валюты беларускімі суб'ектамі гаспадарання за чатыры месяцы аказалася таксама адмоўным. Рэзідэнты купілі 5,852 млрд даляраў, прадалі — 6,025 млрд.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?10

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ апублікавалі відэа знішчэння дэсантных караблёў у бухце Севастопаля4

Дызайнерка стварае шыкоўныя інтэр'еры з беларускім каларытам ФОТЫ4

МТЗ пачаў вырабляць па 90 супертрактароў за месяц11

УСУ нанеслі паўторны знішчальны ўдар па НПЗ і порце ў Туапсэ19

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

У часы ШІ каштоўнымі кадрамі робяцца тыя, хто ўмее гуртаваць і сцэментоўваць

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам1

Мінпрыроды збіраецца забараніць у Беларусі вытворчасць пластыкавых кветак10

Выбары ў Балгарыі выйграла прарасійская партыя былога прэзідэнта Радзева5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?10

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць