Спорт4040

Траццяк патлумачыў адмову хакеістаў зборнай Расіі слухаць канадскі гімн

Vlastimil Vacek, Právo

Прэзідэнт Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслаў Траццяк патлумачыў, чаму хакеісты з зборнай Расіі пакінулі лёд падчас выканання гімна Канады, якая стала чэмпіёнам свету. Словы Трацяка прыводзіць у панядзелак «Русская служба новостей».

«Гэта проста арганізацыйныя памылкі і нязладжанасць, тут няма ніякай непавагі. Мы вельмі паважаем пераможцаў: павіншавалі іх, паціснулі ім рукі», — патлумачыў ён.

«Тое, што зрабіла зборная Расіі, абсалютна непрымальна»: IIHF пакарае федерацыю хакея РФ за сыход гульцоў з пляцоўкі

Прэс-аташэ зборнай Расіі Ігар Ларын па-іншаму патлумачыў сыход хакеістаў з лёду. Яго словы прыводзіць «Советский спорт».

«Наколькі я разумею, у той момант арганізатары адкрылі калітку для таго, каб зборная Расіі магла выйсці з пляцоўкі», - сказаў Ларын.

Абаронца расійскай зборнай Дзмітрый Кулікоў у інтэрв'ю «Р-Спорту» паведаміў, што не ведае прычын узнікнення такой сітуацыі.

«Адна група хлопцаў стала сыходзіць з лёду, а іншая заставалася. Натуральна, што калі большасць хлопцаў лёд пакінулі, сышлі і ўсе астатнія. Асабіста я быў у групе, якая не хацела сыходзіць, бо думаў, што пасля канадскага гімна будзе гучаць і расійскі», — заявіў хакеіст.

***

18 мая ў Празе адбыўся фінальны матч чэмпіянату свету па хакеі. Расія саступіла Канадзе з лікам 1:6 і заваявала сярэбраныя медалі. У той час, як адбывалася ўзнагароджанне канадскіх хакеістаў і гучаў гімн Канады, расійскія хакеісты пакінулі лёд.

Спартыўны каментатар Дарэн Дрэгер у сваім твітэры пісаў, што форвард зборнай Расіі Аляксандр Авечкін заклікаў каманду застацца на лёдзе.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Стаматолаг расказаў, як абараніць зубы дзіцяці, не адмаўляючыся ад салодкага

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць