Спорт1414

IIHF пакарае федерацыю хакея Расіі за сыход гульцоў з пляцоўкі

Федэрацыя хакея Расіі будзе пакарана за непавагу, якую гульцы зборнай праявілі ў адносінах да канадскай каманды пасля фінальнага матчу чэмпіянату свету. Пра гэта ТАСС заявіў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазель.

© EPA/FILIP SINGER

Як вядома, па завяршэнні матчу перад выкананнем гімна Канады ў гонар перамогі каманды на сусветным першынстве большая частка хакеістаў расійскай каманды сышла з пляцоўкі.

«Па вяртанні з чэмпіянату свету мы абмяркуем гэтае пытанне, звяжамся і з кіраўніцтвам Федэрацыі хакея Расіі. У IIHF ёсць рэгламент, і пэўнае пакаранне дакладна будзе вынесена», — сказаў Фазель.

«Калі я гэта ўбачыў, то моцна засмуціўся, — сказаў прэзідэнт IIHF. — За 29 чэмпіянатаў свету, на якіх мне давялося прысутнічаць, гэта першы такі выпадак. Тое, што зрабіла расійская каманда, абсалютна непрымальна.

На лёдзе падчас гульні могуць адбывацца любыя падзеі — сутыкненні, бойкі. Але адсутнасць павагі да суперніка пасля матчу нікуды не варта».

Некаторыя з расійскіх гульцоў ўсё ж засталіся на пляцоўцы — гэта, у прыватнасці, Аляксандр Авечкін, Яўген Малкін, Віктар Ціханаў, Дзмітрый Кулікоў.

«Я бачыў, што Авечкін і Малкін спрабавалі спыніць астатніх гульцоў, што рванулі ў распранальню. У гэтым выпадку нельга вешаць віну на саміх хакеістаў.

У зборнай ёсць кіраўніцтва — галоўны трэнер і генеральны менеджар, якія павінны былі знаходзіцца на лёдзе ў гэты момант і прадухіліць такую сітуацыю», — адзначыў функцыянер.

«У нядзелю я ўбачыў тое, пра што і падумаць не мог у дачыненні да Расіі. З вялікай павагай стаўлюся да вашай краіны, бачу, як там любяць і развіваюць спорт, таму засмучаны ўдвая. Падобныя паводзіны, як пасля цяперашняга фіналу, шкодзіць і Расіі, і хакею, і ўсім тым, хто мае дачыненне да нашай любімай гульні», — сказаў кіраўнік IIHF.

Каментары14

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць