Свет11

Марын Ле Пен ізноў прыехала ў Маскву

Кіраўнік французскіх крайне правых Марын Ле Пен прыбыла з чарговым візітам у Маскву.

Пра гэта ў аўторак, 26 траўня, паведаміла агенцтва Reuters. Пры гэтым у афіцыйнай праграме лідара Нацыянальнага фронту, апублікаванай на сайце партыі, візіт Ле Пен у Расею не значыцца, перадае Radio France International.

Як паведамляецца на сайце Дзярждумы РФ, Марын Ле Пен сустрэлася са спікерам Сяргеем Нарышкіным.

У паведамленні ніжняй палаты парламента адзначаецца, што Нарышкін «павіншаваў Марын Ле Пен з паспяховымі выбарамі ў Еўрапарламент (яны прайшлі 25 мая 2014 года — RFI), а таксама ў рэгіёнах, дзе Нацыянальны фронт набыў дадатковыя месцы».

«Дасягнуць такога выніку, атрымаць сімпатыі выбаршчыкаў атрымалася дзякуючы вашаму асабістаму ўплыву, новым партыйным устаноўкам, якія адпавядаюць часу і духу сучаснай Францыі», — звярнуўся да Марын Ле Пен Нарышкін. Паводле яго слоў, «сёння Нацыянальны фронт ўваходзіць у лік вядучых палітычных сілаў Францыі».

Агенцтва France-Presse адзначае, што журналістам расійскіх і замежных СМІ, якіх спачатку запрасілі прысутнічаць на гэтай сустрэчы, пазней паведамілі, што яна пройдзе пры зачыненых дзвярах. Трансляцыя перамоваў Нарышкіна і Ле Пен па расійскім тэлебачанні таксама была адменена.

Раней Марын Ле Пен ужо неаднаразова прыязджала ў Маскву і сустракалася з Сяргеем Нарышкіным. Апошні раз яна была ў расійскай сталіцы ў красавіку 2014 года, праз некалькі тыдняў пасля анексіі Крыма, і выступіла тады за федэралізацыю Украіны.

Са свайго боку, расійскія парламентарыі ўдзельнічалі ў з'ездзе Нацфронту ў Ліёне ў канцы лістапада 2014 года.

У верасні 2014 Нацыянальны фронт атрымаў ад Першага чэшска-расійскага банка крэдыт памерам 9 мільёнаў еўра.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць