Афіша

«Няскораны Марыніч» — кніга пра былога міністра і палітвязня

У мінскім бізнэс-цэнтры Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4) сёння пройдзе прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча «Няскораны Марыніч. Гісторыя ў фота».

Гэта 17-я кніга Тамковіча пра дзеячоў беларускай палітыкі, культуры і грамадзтва.

Кнігу меркавалі апублікаваць да 75-годзьдзя Міхаіла Марыніча. Але ён не дажыў да гэтай даты. 75 гадоў Марынічу споўнілася б 13 студзеня 2015 года. Да юбілею ён не дажыў 3 месяцы — памёр 17 кастрычніка 2014-га.

«Працаваць над кнігай я пачаў крыху менш, чым год таму. У той час спадар Міхаіл быў вельмі хворы пасьля другога інсульту, амаль не размаўляў, таму хацелася нешта добрае для яго зрабіць. Увесь жнівень я езьдзіў да Марыніча на лецішча. Першапачаткова кніжка задумвалася як размовы з Марынічам. Натуральна, іх было вельмі шмат. Але я вырашыў зрабіць такі фармат: 5 размоваў з Марынічам. Амаль усё было гатова, я нават дамаўляўся зь ім, каб паказаць рукапіс, але не пасьпеў…

А чаму я вырашыў напісаць пра яго не эсэ, ня нарыс, а кнігу? Па-першае, мне шмат хто казаў, што гэта быў незвычайны чалавек, вельмі сумленны, шчыры, прыстойны. Ну, і па-другое, падштурхнула ягоная хвароба, зь якой ён мужна змагаўся да апошняга. Я сам прайшоў такі ж іспыт, таму я, як ніхто іншы, разумею і спачуваю. На жаль, трэба сьпяшацца ў жыцьці» — распавёў Аляксандар Тамковіч.

У кнізе больш за 120 фатаздымкаў.

«Яшчэ адна прычына, чаму я раблю такія біяграфічныя кніжкі, — у сёньняшняй гістарыяграфіі існуе страшэнная цэнзура, і я вельмі баюся, што пройдзе 15–20 гадоў, людзі ўжо ня будуць памятаць, што і як там было, хто змагаўся і на чыім баку. Каб не распаўсюджваліся міты, створаныя прапагандай, я выбраў дакумэнтальны жанр», — патлумачыў Тамковіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць