
Фота з сайта Shanghaiist.
Жыхар кітайскага горада Шэньян купіў аўтамабіль за 680 тысячаў юаняў (прыкладна 140 тысячаў даляраў ЗША). Аднак незвычайнай гэтую здзелку робіць адна акалічнасць: купец па прозвішчы Ган заплаціў 680 тысячаў юаняў манетамі.

Фота з сайта Shanghaiist.

Фота з сайта Shanghaiist.
Усе манеты былі ашчадна рассартаваныя ў 1320 скруткаў. Вага манет склала 4 тоны, і дзесяці супрацоўнікам аўтасалона спатрэбілася гадзіна, каб толькі перанесці скруткі з грузавіка ў памяшканне.
Ган патлумачыў, што валодае аўтазапраўкай, і пачаў збіраць манеты, якімі расплачваюцца кіроўцы аўтобусаў, каб набыць аўтамабіль.
Кітайскія СМІ таксама паведамляюць, што Ган загадзя папярэдзіў прадаўцоў пра форму разліку за аўто.
Каментары