Грамадства

Пасольствы Польшчы і Літвы на нейкі час будуць выдаваць менш віз, чым цяпер

Ад 23 чэрвеня для грамадзян Беларусі ўступаюць у сілу новаўвядзенні па атрыманні Шэнгенскіх віз.

Ад гэтага часу ўсе пасольствы і консульствы дзяржаваў – удзельніц Шэнгенскага пагаднення пераходзяць на эксплуатацыю візавай інфармацыйнай сістэмы BIC.

Цяпер усім заяўнікам ва ўзросце старэйшым за 12 гадоў у консульствы і пасольствы неабходна будзе прадставіць адбіткі пальцаў і біяметрычную фатаграфію.

Пры атрыманні наступных візаў цягам 59 месяцаў здаваць адбіткі пальцаў не будзе неабходнасці, аднак пасля сканчэння гэтага тэрміну працэдура будзе паўтарацца.

У пасольства ЕС у Беларусі кажуць, што гатовыя да ўкаранення новай сістэмы. Хаця пры гэтым адзначаюць, што, натуральна, будзе нейкі час адаптацыі, але станоўчы досвед іншых краін сведчыць, што доўгім ён быць не павінен.

У пасольстве Польшчы ў Беларусі паведамілі, што пасля 23 чэрвеня яны павялічваюць колькасць акенцаў, якія будуць абслугоўваць людзей, што падаюць дакументы. На сёння гэта 7 акенцаў, а будзе 9. Таксама змяняюцца гадзіны працы. Калі на сёння дакументы прымаліся з 9 да 14 гадзін, то будзе з 9 да 16.

«Спачатку аб’ём зменшыцца, але мы спадзяёмся ў вельмі кароткі час вярнуцца на апрацоўку той колькасці заявак, якую мы маем цяпер», - запэўнілі дыпламаты.

Павелічэнне колькасці акенцаў, а таксама супрацоўнікаў пацвердзілі і ў пасольстве Германіі.

Што тычыцца пасольства Літвы, дзе многія беларусы атрымліваюць шэнгенскія візы, то там паведамілі, што на першасным этапе колькасць выдачы віз будзе зменшана, але яны таксама спадзяюцца ў хуткім часе вярнуцца да сённяшніх аб’ёмаў.

У размове з польскімі дыпламатамі была закранутая тэма электроннай рэгістрацыі, на якую скардзяцца беларусы. «Так, сапраўды, калі мы запускаем новыя месцы, то яны знікаюць літаральна цягам 30 секунд. Мы інфармуем пра гэта Варшаву. Вельмі спадзяемся, што праблема будзе вырашаная».

У пасольствах Германіі і Італіі паведамілі, што такіх праблем не маюць. На сённяшні момант можна запісацца на прыём нават на наступны тыдзень.

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі8

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць