Меркаванні2222

Брак адукацыі, культуры. Да падзеяў у аграгарадку «Белавежскі»

Піша Анатоль Сідарэвіч

Перарвалася традыцыя. За часы бальшавізму страчана культура царкоўнага жыцця. Нават у Заходняй Беларусі. Асабліва там, дзе вернікі засталіся без святароў. Пасля падзення бальшавізму святароў рыхтавалі ў паскораным парадку. Хто іх вучыў?

Адкуль раптам узяліся ў 1990-х выкладчыкі дагматычнага, маральнага, пастырскага і параўнальнага багаслоўя, гамілетыкі, літургікі, гісторыі Царквы, апалагетыкі, патрыстыкі, кананічнага права ды іншых дысцыплін? Якія веды маглі даць скараспелыя настаўнікі сваім вучням?

На розных курсах недастаткова падрыхтаваныя настаўнікі выхавалі армію недавучаных, малакультурных святароў, якія нахапаліся вярхоў. І вось такі бацюшка пасля Евангелля аб добрым самараніну чытае пастве надрукаваную пропаведзь пра самарыцянку. (Сам чуў.) І вось піша прафесар дыякан Андрэй Кураеў, што навасібірскаму мітрапаліту Ціхану, які ўзняў скандал вакол пастаноўкі оперы Рыхарда Вагнера «Тангейзер», папросту бракуе адукаванасці і культуры. І вось заяўляе на ўвесь свет высокапастаўлены чыноўнік Маскоўскай Патрыярхіі, што праваслаўныя нікога не палілі…

Такія малаадукаваныя і малакультурныя чыноўнікі ад Царквы засвоілі, што праваслаўе — гэта «цыбуліна» над храмам. І вось ужо пачынаюць мяняць купалы то на адной, то на другой старадаўняй царкве. Такія святары засвоілі і пастве ўбіваюць у галовы, што праваслаўе — гэта шасці- і васьміканцовы крыж, і ніякі іншы. І вось ужо мяняецца пейзаж Беларусі. Колькі памятаю сябе, у нас, у Заходняй Беларусі, у вёсках і на ростанях стаялі чатырохканцовыя крыжы. Іх шанавалі і праваслаўныя, і каталікі. Цяпер жа чатырохканцовыя крыжы абвешчаны каталіцкімі. Цяпер жа амаль спрэс стаяць шасці- і васьміканцовыя крыжы. І калі спытаеш у праваслаўнага верніка, чаму чатырохканцовы крыж (крыж, на якім узнялі цела Хрыста) лічыцца каталіцкім, вернік скажа адно так: бацюшка сказаў.

Шасціканцовы крыж — як сімвал пераможнага праваслаўя. Яго панавання ў гэтай старане. І вось ужо ваяўнічае праваслаўе пачынае наступ на няправільны — «каталіцкі»! — чатырохканцовы крыж. 

Аказваецца, чатырохканцовым крыжам і распяццем на ім (вобразам Хрыста ўкрыжаванага) топчацца праваслаўная вера. Да гэтага трэба было дадумацца. І бацюшка Аляксандр з аграгарадка «Белавежскі» дадумаўся. (Гл. «У аграгарадку Белавежскі праваслаўныя патрабуюць прыбраць каталіцкі крыж».)

Да падзей у аграгарадку «Белавежскі» я лічыў, што каталіцкіх хоць святароў вучаць якасна. Усё-такі ў Каталіцкай Царкве няма кароткатэрміновых курсаў і завочнага навучання. Але падзеі ў аграгарадку «Белавежскі» паказваюць, што і ў навучанні каталіцкага духавенства бываюць бракусы.

Ксёндз Андрэй (дзе ён вучыўся?) выглядае не разумнейшым за бацюшку Аляксандра, калі кажа, што чатырохканцовы крыж — каталіцкі.

Калі ісці за логікай гэтых святароў, дык з праваслаўных цэркваў трэба прыбраць усе чатырохканцовыя крыжы ды іх выявы. І з аблачэння духавенства таксама. І забараніць наперсныя чатырохканцовыя крыжы (бываюць і такія ў бацюшак).

Разумны ў аграгарадку «Белавежскі» аказаўся дырэктар школы, які не згодны, што чатырохканцовым крыжам пагарджаецца, абражаецца праваслаўная вера.

У аграгарадку «Белавежскі» мы жнем першыя плады недавучанасці, недаакультуранасці, недавыхаванасці духавенства.

Надаючы прыярытэт знешняму, абрадаваму, а не ўнутранаму, духоўнаму, яно скажае саму сутнасць хрысціянства як рэлігіі любові. Надаючы ўвагу адрозненням, а не падабенству, не таму, што збліжае, а таму, што аддаляе, яно сее зерне супрацьстаяння і канфліктаў. Канфліктаў не толькі рэлігійных, але і грамадзянскіх. І калі нам кажуць, што паміж праваслаўем і каталіцызмам у Беларусі склаліся прыязныя адносіны, падзеі ў «Белавежскім» паказваюць, што гэта няпраўда. Ці не зусім праўда.

Аптымальна было б, калі б епіскапат Беларускага экзархату патлумачыў духавенству, што шасці- і васьміканцовыя крыжы не належаць выключна Праваслаўю: іх не адпрэчваюць і грэка-каталікі (уніяты).

Варт было б патлумачыць духавенству, што Рыма-Каталіцкая Царква не валодае манаполіяй на чатырохканцовы крыж, што гэты крыж шануецца і Праваслаўем, і грэка-каталікамі. І нават пратэстанты не цураюцца яго. Яшчэ лепш было б, калі б той самы епіскапат параіў святарам вярнуцца да прадзедаўскай традыцыі ставіць у населеных пунктах і на ростанях чатырохканцовыя крыжы. Тады ў каталікоў не будзе патрэбы ставіць свае крыжы. А яшчэ лепш было б, калі б такія крыжы супольна асвячалі святары прынамсі дзвюх канфесій. Дарэчы, такія прыклады ёсць. Пэўна, у тых мясцінах адукаванейшыя і культурнейшыя святары.

6 чэрвеня 2015 г.

Каментары22

Цяпер чытаюць

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала32

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай вышэйшай лізе ўпершыню футбольны матч судзіла цалкам жаночая брыгада — гістарычная падзея9

Меган Маркл можа вярнуцца ў кіно: герцагіня вядзе перамовы пра здымкі ў «Джэнтльменах» Гая Рычы

Памятаеце генерала Яўсеева, які ўласнаручна разганяў пратэсты? Цяпер ён адказвае за фізкультуру ў Смалявічах15

Дэлегацыя Талібану наведала Слуцк ФОТЫ37

У Беларусі падымалі авіяцыю праз расійскія гібрыдныя дроны «Бандэроль». Заляцелі 12 беспілотнікаў8

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»3

Як 35‑гадовая Наталі Харп стала любімай асістэнткай Дональда Трампа6

Гравітацыйная мадэль NASA дэманструе «бульбападобную» форму Зямлі10

«Бабулькі хутка пачнуць біцца». Людзі займаюць чаргу па прадукты аўталаўкi з шостай раніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала32

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць