Рэклама не для ўсіх: у Кітаі дзеці заплакалі на небе ВІДЭА
Кітайскі вытворца ачышчальнікаў паветра Xiao Zhu запусціў рэкламную кампанію «Дыхай зноў». На дым завадскіх труб былі спраектаваныя выявы дзяцей, якія заліваліся плачам.
Аўтары рэкламы сцвярджаюць: 500-750 тысяч кітайцаў штогод паміраюць ад хвароб, звязаных з забруджаннем паветра, што месцамі перавышае ўсе магчымыя нормы.
Рэакцыя магчымых сведкаў акцыі на выявы ў небе невядомая.

Тут і ніжэй фота: Design Boom/Handsome Wong


Каментары