Культура

Памёр пісьменьнік Ален Роб‑Грые

Прэзыдэнт Францыі ў сувязі са сьмерцю пісьменьніка зазначыў, што ў асобе Роб‑Грые Француская акадэмія згубіла «аднаго са знакамітых сваіх чальцоў і, без сумневу, самага бунтоўнага».

У Францыі ва ўзросьце 85 гадоў памёр пісьменьнік Ален Роб‑Грые, які лічыцца адным з заснавальнікаў жанру «новага раману» і лідэраў літаратурнага авангарду.

Ален Роб‑Грые разам з Клёдам Сімонам, Мішэлем Біторам і Наталі Сарот уваходзіў у групу «новых раманістаў», якая зьявілася ў сярэдзіне 1950‑х. У сваіх творах новыя раманісты спрабавалі адмовіцца ад такіх элемэнтаў традыцыйнага літаратурнага твору як сюжэт, аповед, храналягічная пасьлядоўнасьць і нават пунктуацыя.

У 1963 г. Роб‑Грые напісаў эсэ «Да новага раману», у якім выклаў тэарэтычныя асновы свайго літаратурнага руху. Гэта праца стала «бібліяй» францускага авангарду і вывела пісьменьніка ў лік супэрзорак францускага інтэлектуальнага сьвету.

Ален Роб‑Грые быў адным з 40 чальцоў Францускай акадэміі, у задачу якой уваходзіць захаваньне чысьціны францускай мовы.

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі ў сувязі са сьмерцю пісьменьніка зазначыў, што ў асобе Роб‑Грые Француская акадэмія згубіла «аднаго са знакамітых сваіх чальцоў і, без сумневу, самага бунтоўнага».

Ален Роб‑Грые нарадзіўся ў Брэсьце ў сям’і інжынера і скончыў Нацыянальны сельскагаспадарчы інстытут.

У мінулыя выходныя ён быў дастаўлены ў шпіталь, дзе і памёр у панядзелак раніцай.

На беларускую мову яго з асалодай перакладаў Зьміцер Колас.

АГ;Бі-Бі-Сі

Каментары

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць