Здарэнне адбылося ў суботу пасля 19:00 у Рагачоўскім раёне на возеры Святым.
У 19 гадзін 46 хвілін выратавальнікам ад адпачывальнікаў паступіла паведамленне, што на возеры Святым у Рагачоўскім раёне адбылося сутыкненне лодкі і гідрацыкла, у вадзе апынуліся людзі, якім неабходна дапамога.
Па словах відавочцаў, пры руху двух плаўсродкаў адбылося сутыкненне, у выніку чаго людзі апынуліся ў вадзе і адзін з іх — уладальнік лодкі — не вынырнуў.
У момант сутыкнення на гідрацыкле знаходзіліся тры чалавекі — жанчыны і мужчына атрымалі рэзаныя раны і ўдары. У лодцы быў яшчэ адзін чалавек, ад шпіталізацыі мужчына адмовіўся. Сведкі здарэння спрабавалі самастойна знайсці патанулага, аднак не змаглі.
Плаўсродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Гідрацыкл належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. Пошукі патанулага працягваюць вадалазы Асвода.
Каментары