Свет88

«Буры, дзетка, буры!!!» Трамп адрэагаваў на рост цэн на нафту пасля ўдараў па Іране

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў два кароткія пасты ў сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, якімі адрэагаваў на рост нафтавых цэн пасля таго, як Ізраіль і ЗША нанеслі чарговыя ўдары па Іране. 

«Усім: трымайце цэны на нафту нізкімі. Я сачу! Вы гуляеце на руку ворагу. Не рабіце гэтага!», — напісаў Трамп спачатку.

Неўзабаве з'явіўся і другі пост, у якім прэзідэнт ЗША даў у сваёй экстравагантнай манеры загад Міністэрству энергетыкі: «Буры, дзетка, буры!!!». Загад мае пачаць выконвацца неадкладна.

Каментары8

  • cfm
    23.06.2025
    давесьці нафту да 40 даляраў і ўтрымліваць на гэтым узроўні пару месяцаў,
    Дык зараз даражэе нафта. Растлумачце, калі ласка, для тупых падрабязней пра гэтую лапідарную гульню
  • Васзліль
    23.06.2025
    Цэны на нафту знізіліся - раз, два! Падаецца, таварыш Трамп пачаў паспяхова пераймаць досвед пэўнага беларускага калегі.
  • распад Бальшавіцкай імпэрыі быў непазьбежны
    23.06.2025
    cfm, У 1980-я гады Рэган разгарну падобную стратэгію. Саудаўская Арабія павялічыла здабычу нафты з 2 мільёнаў да 10 мільёнаў барэляў у дзень. Гэта затапіла рынак, выклікаўшы падзеньне цэнаў з 32 да 10 даляраў за барэль. Для Бальшавіцкай імпэрыі, якая моцна залежала ад высокіх даходаў ад нафты, гэта быў разбуральны ўдар. Толькі ў 1986 годзе яны страцілі больш за 20 мільярдаў даляраў — каля 7.5% свайго гадавога даходу — і іхны бюджэт ужо быў дэфіцытным.
    Хоць гэта і нашкодзіла эканоміцы Саудаўскай Арабіі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве, выглядае, што ЗША аказалі фінансавую падтрымку. Як сьведчыць адна крыніца, тагачасны дырэктар ЦРУ Кейсі прапанаваў шэйхам фінансавыя рэпарацыі ў абмен на гэты крок. Гэта пацьвярджаецца тым фактам, што ў 1986 годзе 80% саудаўскай нафты прадавалася праз амэрыканскія кампаніі, такія як Exxon, Mobil, Texaco і Chevron.
    У выніку Бальшавіцкая імпэрыя пагрузілася ў глыбокую рэцэсію. Ужо далікатнае, цэнтралізавана плянаванае гаспадарка Бальшавіцкай імпэрыі не змагла справіцца з шокам. Замежная запазычанасьць СССР вырасла з 30 мільярдаў даляраў у 1986 годзе да 50 мільярдаў даляраў у 1989 годзе.
    Урэшце, цэны на нафту аднавіліся, дасягнуўшы прыбытковасьці для Саудаўскай Арабіі ў пачатку 2000-х. Але да таго часу яны, верагодна, назапасілі значныя сувэрэнныя фонды з высокапрыбытковых 1970-х гадоў. ЗША ж, тым часам, атрымалі значны прыбытак. У 1986 годзе амэрыканскія бэнзакалёнкі нават раздавалі бяспланны бэнзін у якасьці рэклямы.
    Гэты абвал цэнаў на нафту быў галоўным фактарам перамогі ЗША ў Халоднай вайне. Выніковыя эканамічныя цяжкасьці вымусілі Бальшавіцкага мафіёзнага боса Міхаіла Гарбачова пайсьці на непапулярныя палітычныя саступкі. Ягоныя спробы рэформаў (ягонай імпэрыі) былі асуджаныя на правал з-за недахопу сродкаў. Рыторыка Гарбачова не знайшла водгуку ў насельніцтва, якое ўсё больш беднела і патрабавала адказнасьці за недальнабачныя дзеяньні ўраду. Гэта адкрыла шлях для антыкаляніяльнай жорсткай крытыкі ўсёй Бальшавіцкай імпэрскай сыстэмы. Да канца 1980-х гадоў распад Бальшавіцкай імпэрыі быў непазьбежны.

Цяпер чытаюць

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю33

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Усе навіны →
Усе навіны

Рабіць вагоны для мінскага метро зноў хочуць даручыць «Штадлеру»6

«Белтэлекам» зноў аб'явіў пра павышэнне сваіх тарыфаў

Пад Барысавам упалявалі першую ў гэтым сезоне рысь2

Аналітыка Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калоніі6

Беларусы масава бяруць ільготныя крэдыты пад 4%1

У інтэрнэце галасуюць за турыстычны лагатып Беларусі. Сярод лідараў праект былога палітвязня4

Дуа Ліпа ўжо носіць куртку, якую ўсе захочуць гэтай зімой11

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

Заплацілі, каб змерзнуць на стадыёне. Фанаты «Сэлтыка» сабралі 90 тысяч еўра за адну ноч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю33

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць