Баевікі руху «Талібан» забілі ў Афганістане 11 мясцовых вайскоўцаў у правінцыі Герат на захадзе краіны.
Паводле звестак мясцовых уладаў, аўтакалона, у якой перамяшчаліся вайскоўцы, трапіла ў засаду ісламістаў. Дадзеных пра страты баевікоў і пра колькасць параненых няма.
Прадстаўнікі руху «Талібан» напад пакуль не пракаментавалі. Пры гэтым улады Афганістана адзначаюць, што ў апошні час баевікі актывізавалі напады на сілы бяспекі.
Каментары