У другім туры выбараў мэра Кішынёва (Малдова) перамог прадстаўнік Ліберальнай партыі Дорын Кіртаакэ, які кіруе горадам з 2007 года. Ён пераабраны на трэці тэрмін.

Па дадзеных апрацоўкі 100% пратаколаў Кіртаакэ набраў 53,54% галасоў выбаршчыкаў.
Яго апанент, прадстаўнік Партыі сацыялістаў Зінаіда Грачаная, якая выступае за збліжэнне з Расіяй, набрала 46,46% галасоў.
Яўка выбаршчыкаў у Кішынёве склала 49%.
Кіраўнік малдаўскага ЦВК адзначыў, што выбары прайшлі без істотных парушэнняў, якія маглі б паўплываць на вынікі галасавання, і будуць прызнаныя ва ўсіх выбарчых акругах.
Каментары