Грамадства1010

Лукашэнка не здолеў узяць удзел у адкрыцці «Славянскага базару»

У сувязі з удзелам у самітах ШАС і БРІКС ва Уфе Аляксандр Лукашэнка перапыніў традыцыю асабіста адкрываць Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і запісаў відэапрывітанне.

«Амаль чвэрць стагоддзя гэтае свята збірае артыстаў і паклоннікаў у нашай культурнай сталіцы, — адзначыў беларускі кіраўнік. — Для яго мы абралі цудоўны дэвіз «Праз мастацтва — да міру і паразумення». Ён аказаўся надзвычай актуальным і ў нашы дні. Сёння Беларусь па праву стала пляцоўкай для мірных ініцыятыў, правадніком ідэй добрасуседства і супрацоўніцтва. Гэта тычыцца не толькі знешняй палітыкі, але і духоўнай сферы. Бо мастацтва аб'ядноўвае людзей, не ведаючы межаў, з'яўляючыся эфектыўнай формай народнай дыпламатыі».

Паводле слоў Лукашэнкі, калі ў 1992 годзе ў «Славянскім базары» ўдзельнічала восем краін, то цяпер сабраліся прадстаўнікі больш чым 40 дзяржаў з Еўропы, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. «Гэта рэкордная колькасць краін-удзельніц за ўсю яго гісторыю. Назва «Славянскі базар» стала зразумелая без перакладу ў любым кутку Зямлі», — лічыць афіцыйны лідар.

Сёлета ў фестывалі ўдзельнічаюць 42 краіны. Цэнтральнай падзеяй «Славянскага базару» традыцыйна стане міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні, на якім Беларусь прадставіць салістка Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Валерыя Грыбусава. Згодна з лёсаваннем у паўфінале конкурсу 10 ліпеня прадстаўніца Беларусі выступіць апошняй, пад нумарам 21. Яна выканае песню «Спі, малы сакол» (музыка Рамана Козырава на словы Янкі Лучыны).

Каментары10

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура15

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура15

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць