Усяго патроху1212

Кастусь Шыталь. Пра Юзіка Крулеўскага

Ёсць у Глыбокім такі персанаж — Юзік Крулеўскі. Яго ведае кожны глыбачанін, ён даўно стаў часткай гарадскога краявіду.

Чаму Крулеўскі? Ды таму што жыве ў мястэчку Крулеўшчына. А ў Глыбокае рэгулярна прыязджае — пэўна, кожную нядзелю.

Юзік Крулеўскі — жабрак. Яму гадоў пад восемдзесят, ён ходзіць з кіёчкам і з торбай. Чаму жабрак? Ды няма прычыны, лайфстайл у чалавека такі. У яго і хата ёсць, і пенсію плоцяць, але ён шмат год займаецца жабрацтвам.

Ён часта стаіць пад гандлёвым цэнтрам «Арбіта» на плошчы Тадэвуша Касцюшкі. «Дай вам здароўя Божа. Кіньце рубель тожа!», — звяртаецца ён да мінакоў, трымаючы ў руках шапку. Людзі кідаюць. Людзі звычайна не любяць жабракоў, але да прыветлівага і каларытнага Юзіка ставяцца спагадна.

Казалі, што калі Юзіку кінуць у шапку зашмат грошай, ён скажа: «Столькі замнога!» — і верне рэшту.

Яшчэ Юзік любіць чапляцца да мінакоў. «Ты жанаты? Можа табе дзеўку сасватаць?» Або, звяртаючыся да дзячат: «Можа, табе добрага мальца знайсці?»

Я сустрэў Юзіка каля праваслаўнага сабора ў нядзелю. Ён падыйшоў да мяне: «Каб Вам Бог здароўя даў, каб Вы сто гадоў жылі і здаровымі былі! Кіньце што ў шапку!»

У Юзіка была поўная торба, наверсе якой ляжаў пачак пернікаў. Ці то нажабраваў каля «Арбіты», ці то набыў з нажабраваных грошай. Я дастаў з заплечніка пачак печыва і паклаў Юзіку ў шапку. «Дзякуй!» — кажа Юзік.

Я пайшоў да калонкі набраць вады — дзень быў спякотны і я зайшоў на царкоўны падворак адмыслова за вадой. Калі я адыходзіў, Юзік сказаў мне: «Шчасліва!»

Я шмат з кім размаўляў пра Юзіка, і ўсе адгукаюцца пра яго добрымі словамі. Ніколі не чуў, каб нехта казаў пра Юзіка кепска.

 

Каментары12

Цяпер чытаюць

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін1

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін

Усе навіны →
Усе навіны

Стралок, які ўварваўся на вячэру з Трампам, даслаў перад гэтым маніфест — вось што ў ім23

Тэнісістаў на турніры ў Мадрыдзе выкошвае вірус. Там выступае і Арына Сабаленка

Чаму ў Беларусі піва разліваюць у пластыкавыя бутэлькі, а ў Еўропе больш у шкло і бляшанкі12

Лукашэнка з чыноўнікамі адзначыў шампанскім дабудаваны кароўнік14

Беларускага футбольнага трэнера Шпілеўскага звольнілі ў Расіі — заробак $850 тысяч на год, а каманда на дне2

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні9

Беларусы купілі тур на палі цюльпанаў, а ўбачылі толькі зеляніну1

Што вядома пра стралка, які ўварваўся на вячэру з Трампам5

«Я ірыс усё роўна з’ем, але вярніце мне 1,29 рубля». Хлопец знайшоў у цукерцы нечаканы сюрпрыз

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін1

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць