Грамадства2828

Стаматолаг з Оршы распавяла, што спецслужбы прапанавалі ёй вярнуцца з ЗША ў Беларусь. Яна адказала

У Беларусі ёй абяцалі «годнае жыццё».

Стаматолаг з Оршы Наталля Кукішава, якая з’ехала ў ЗША пасля зняволення ў Беларусі, запісала ролік, у якім распавяла, што ёй напісалі і прапанавалі вярнуцца дадому і «жыць годным жыццём».

«Але я ж ведаю, як у іх выглядае годнасць і чым яна пахне», — кажа Наталля. І расказвае пра гэта годнае жыццё сваю гісторыю. 

«Калі нас затрымалі, то першыя два месяцы з нас здзекаваліся як маглі, прыдумлялі ўсялякія забавы. І вось у адзін з дзён нам сказалі, што ў нас не будзе вады. Растлумачылі тым, што ў Жодзіне праводзяцца нейкія там рамонтныя працы, і ў турме вады не будзе», — расказвае яна.

Набраць вады не было куды, і недзе з паловы на сёмую раніцы да васьмі вечара ў камеры не было вады.

«Камера — 14 жанчын, камера маленькая, прыбіральня — гэта дзірка ў падлозе. Ну і ў прыбіральню ж усё роўна ўсе ходзяць, гэта ж натуральная патрэба, і ад гэтага немагчыма нікуды падзецца. Вось уявіце грамадскую прыбіральню на якім-небудзь мерапрыемстве, і вось цэлы дзень туды ходзяць людзі, і вы туды ўвечары вырашылі зайсці. Ну дык вось пахі, напэўна, былі яшчэ круцейшыя, бо там туалет праветрываўся, а ў нас камера была цалкам закрытая і не было вентыляцыі. Мне здаецца, пад вечар у нас ужо вочы пачынала рэзаць», — расказвае яна.

І вось у адзін з дзён у турме ў Жодзіне была вялікая праверка.

«Уявіце, як гэта выглядала з камеры: нам сказалі пашыхтавацца — мы пашыхтаваліся. Адчыняюцца дзверы. Да нас у камеру ўваходзіць мужык — важны такі, пагоны, ордэны, грудзі наперад. І ён робіць крок у камеру… І, карацей, далей як у кіно. Ён выскачыў, я не ведаю як, нібыта яму дваццаць гадоў, і ён спартсмен там нейкага сусветнага ўзроўню па скачках. Таму што адна справа — расказваць людзям пра парадак і пра тое, наколькі яны нікчэмныя, а іншая справа — удыхнуць пах уласнага маральнага выбару», — кажа яна.

І праз пяць хвілін ваду ўжо далі. То-бок вада там была.

«І вось мне зараз кажуць, «прыязджай, будзеш жыць годна». Дык вось мне хацелася б спытаць вось гэтага начальніка, які да нас у той дзень зайшоў: «А вы калі дзверы камеры адчынілі, вы што адчулі? Пах уласнай годнасці ці пах майго прыніжэння?» — звярнулася ўжо з ЗША Наталля да таго начальніка. 

Наталлю Кукішаву затрымалі супрацоўнікі КДБ восенню 2021 года па «справе Зельцэра». Але асудзілі на два гады калоніі за каментары пра Лукашэнку.

Каментары28

  • джо
    27.04.2026
    Назавіце імя таго начальніка. Народ павінен ведаць сваіх „герояў".
  • Filipp
    27.04.2026
    Чаму ж яна не распавяла, якія патрабаванні да яе вяртання ставілі?
  • Наста
    27.04.2026
    Filipp, уймись, лукатроль.

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны7

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Саудаўскай Аравіі атакавалі аэрапорт: 12 загінулых, больш за 300 параненых5

Віталь Пінчук нарэшце дэбютаваў у НХЛ. І адразу набраў першы бал ВІДЭА2

У ЗША мужчына застрэліў восем чалавек, сярод якіх дзеці, і пакончыў з сабой4

Мода на 1990‑я вярнулася. Разам з ёй і джынсы Levi’s25

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры34

У гэтым італьянскім мястэчку жанчыны жывуць незвычайна доўга. Навукоўцы спрабуюць зразумець чаму2

У дзень закліку Трампа змяніць яго Зяленскі перагаварыў з кіраўнікамі чатырох еўрапейскіх дзяржаў3

Крысту Пайк, якую няўдала спрабавалі пакараць смерцю, выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму2

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны7

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць