Свет66

У Пхеньяне адкрылі помнік салдатам КНДР, якія загінулі ў Курскай вобласці

На мерапрыемстве прысутнічаў лідар КНДР Кім Чэн Ын, а таксама міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў і кіраўнік Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.

Фота тут і далей KCNA

У нядзелю ў Пхеньяне ўлады КНДР правялі ўрачыстую цырымонію адкрыцця помніка паўночнакарэйскім вайскоўцам, якія загінулі ў баях у Курскай вобласці. Таксама быў адкрыты «Мемарыяльны музей баявых подзвігаў у замежнай ваеннай аперацыі», паведамляе Паўночнакарэйскае тэлеграфнае агенцтва.

На мерапрыемстве прысутнічаў лідар КНДР Кім Чэн Ын, міністр абароны краіны Но Гван Чхор і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі. З Расіі на мерапрыемства прыбылі кіраўнік Мінабароны Андрэй Белавусаў і спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.

Апошні таксама зачытаў зварот Пуціна, у якім гаварылася, што паўночнакарэйскія вайскоўцы, якія змагаліся ў Курскай вобласці, «назаўсёды застануцца ў сэрцы кожнага грамадзяніна Расіі».

Паводле звестак паўднёвакарэйскай разведкі, у баях на баку Расіі загінулі і атрымалі раненні каля шасці тысяч вайскоўцаў з КНДР, але гэтыя даныя могуць быць завышаныя.

Пры гэтым у прыфрантавой зоне могуць па-ранейшаму знаходзіцца тысячы паўночнакарэйскіх салдат.

Каментары6

  • Балтарус
    27.04.2026
    Шайтан выкарыстоўвае бедных карэйскіх людзей і гоне іх на вайну. Хай Бог аб’яднае паўднёвую і паўночную Карэю!!
  • Абу
    27.04.2026
    Забыліся на фігуру, якая займаецца [Рэд. Выдалена] сэксам з прадстаўніком вышэйшай расы з аддзела Ахмат.

    [Зрэдагавана]
  • .
    27.04.2026
    Вельмі паказальная кампазіцыя скульптуры.
    З 7 фігур 4 карэйцы і 3 рускія.

    Злева направа:
    Карэец выводзіць раненага рускага брата з поля бою. Рускі кінуў аўтамат, але трымае ў руцэ гранату. Твар валявы, мужны, арыйскі, як у савецкіх помніках салдатам.
    Далей: рускі з аўтаматам страляе з-за пляча карэйца з аўтаматам.
    Над імі кіруе карэйскі камандзір.
    Уперадзе два сцяганосцы. Ізноў першы карэец, за ім рускі.

    Выглядае, што рускія знайшлі сабе старэйшага брата.

    З артыкула KCNA: "...праяўленыя ў спецыяльных ваенных аперацыях па вызваленні Курскай вобласці брацкай Расійскай Федэрацыі", "з'яўляецца сімвалам самага праведнага народа і наймацнейшай арміі", "адносін паміж КНДР і Расіяй, што выбудоўваюцца і ўмацоўваюцца цаной крыві".
    "Мы, рускія, з братняю Паўночнай Карэяй Разам шукалі к шчасцю дарог. У бітвах за волю, у бітвах за долю. З ёй здабылі мы сцяг перамог! Нас аб’яднала Кім Чэн Ына імя, Партыя к шчасцю вядзе нас у паход."

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць