Грамадства5050

Удзельнікі прарасійскай канферэнцыі ў Мінску патрабуюць вярнуць від бюсту Пушкіна ў Магілёве з «імперскімі радкамі»

Васямнаццаць удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі «Расія і славянскія народы ў войнах і ваенных канфліктах XIX—XX стагоддзяў», якая прайшла 28 чэрвеня ў Мінску, запатрабавалі вярнуць тэкст верша «Паклёпнікам Расіі» на пастамент бюста паэта Аляксандра Пушкіна ў Магілёве. 

Нагадаем, 6 чэрвеня, у дзень нараджэння вялікага паэта, у Магілёве каля вучэбнага корпуса бібліятэчнага каледжа, які носіць яго імя, быў урачыста адкрыты бюст. На яго пастаменце быў выбіты ўрывак з пушкінскага твору «Паклёпнікам Расіі», які пачынаецца са слоў «Иль нам с Европой спорить ново, иль русский от побед отвык?». Пасля хвалі абурэнняў неабыякавых да гісторыі Беларусі грамадзян, якія ўгледзелі ў гэтых словах агрэсіўнае стаўленне Расіі да іншых народаў і краін, магілёўскія ўлады прынялі рашэнне выдаліць надпіс, што і было зроблена 12 чэрвеня. 

«Дзеянні па «редагаванні» тэксту на помніку — не што іншае, як спроба цэнзуры вялікага паэта праз 178 гадоў пасля яго смерці», — гаворыцца ў звароце ўдзельнікаў канферэнцыі з Беларусі і Расіі, накіраваным міністру культуры Беларусі Барысу Святлову. 

Падпісанты адзначаюць, што «беспрэцэдэнтны выпадак, які адбыўся ў Магілёве, побач з якім гасне павальнае знішчэнне помнікаў савецкай эпохі ва Украіне, ужо нанёс велізарны маральны ўрон мільёнам беларускіх грамадзян». Такі ж урон, на іх думку, будзе нанесены і міжнароднаму іміджу Беларусі. 

Аўтары звароту просяць міністра культуры асабіста разабрацца ў абставінах здарэння.

«Спадзяемся, што помніку Аляксандру Сяргеевічу Пушкіну вярнуць яго першапачатковы выгляд, і больш на беларускай зямлі не паўторыцца штосьці падобнае», — гаворыцца ў дакуменце, размешчаным на сайце прарасійскага праекта «Заходняя Русь».

Каментары50

Цяпер чытаюць

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка не прыйшоў і на вячэрні канцэрт у гонар 3 ліпеня13

Для вызначэння пераможцы ў матчы Егіпта і Аўстраліі спатрэбілася серыя пенальці

У беларускім паветры цяпер поўна алергічных пылкоў

Змяненне клімату ставіць пад пагрозу будучыню кавы2

«Вельмі шмат таго, што я рабіла тады, сёння ўжо не паўтарыла б». Кацярына Андрэева расказала, як пераасэнсавала сваё жыццё11

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

У Вялікабрытаніі скандал — вытворца дзёнер-кебабаў гадамі замест бараніны клаў у іх казляціну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць