Грамадства

Прыём дакументаў па дадатковым наборы ў некаторыя ВНУ на бюджэт пройдзе з 26 па 28 ліпеня

З 26 ліпеня ў ВНУ Беларусі будзе ажыццяўляцца дадатковы набор на месцы, якія засталіся вакантнымі ў дзённай бюджэтнай форме пасля асноўнага набору. Пра гэта гаворыцца на партале Міністэрства адукацыі.

Інфармацыя аб наяўнасці вакантных месц па спецыяльнасцях размешчана на сайтах ВНУ. Прыём дакументаў для грамадзян Рэспублікі Беларусь — з 26 па 28 ліпеня. Залічэнне пройдзе 29 ліпеня.

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, падводзячы папярэднія вынікі ўступнай кампаніі на бюджэт, падкрэсліваў «Гэты год адзначаны прыходам абітурыентаў з больш высокімі баламі сертыфікатаў па цэнтралізаваным тэсціраванні, што значна павысіла ўзровень конкурснай сітуацыі». Так, па традыцыйна высока запатрабаваных спецыяльнасцях прахадныя балы былі значна вышэйшыя за мінулагоднія. Напрыклад, па спецыяльнасцях «міжнародныя адносіны» (БДУ) прахадны бал склаў 378 (у 2014 годзе — 364), «міжнароднае права» (БДУ) — 383 (у 2014 годзе — 369).

Пры гэтым міністр дадаў, што ёсць некалькі ВНУ, дзе па выніках падачы заяў пакуль назіраецца недабор у 1-3 бюджэтныя месцы. Ніякіх спецыяльных загадаў не будзе — парадак і алгарытм правядзення дадатковага набору вызначаны загадзя і вядомы кіраўнікам устаноў адукацыі. Студэнтаў на дадатковы набор чакаюць Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова і некалькі іншых ВНУ.

Аб сваім рашэнні праводзіць дадатковы набор рэктары ВНУ паведамілі праз афіцыйны сайт установы адукацыі, прыёмную камісію, у сродках масавай інфармацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Амерыканскаму ўласніку парку «Сула», выхадцу з Беларусі, прадалі будынкі былога яўрэйскага гета ў Навагрудку5

Амерыканскаму ўласніку парку «Сула», выхадцу з Беларусі, прадалі будынкі былога яўрэйскага гета ў Навагрудку

Усе навіны →
Усе навіны

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве29

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

Поп-зорка Дуа Ліпа выйшла замуж2

Зяленскі: У нас ёсць акно для перамоў з Расіяй да зімы8

Магчыма, вы пыласосіце няправільна9

Трамп дадаў сябе на гару з прэзідэнтамі ЗША17

Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат7

Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»40

Ад беларускіх тавараў пачалі адмаўляцца ў Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканскаму ўласніку парку «Сула», выхадцу з Беларусі, прадалі будынкі былога яўрэйскага гета ў Навагрудку5

Амерыканскаму ўласніку парку «Сула», выхадцу з Беларусі, прадалі будынкі былога яўрэйскага гета ў Навагрудку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць