Грамадства22

Гомельская пракуратура папярэдзіла пастара Сяргея Мікалаенку

Гомельская гарадская пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне пастару пратэстанцкай суполкі Царквы Божай «Перамяненне» Сяргею Мікалаенку. Яго падпісаў пракурор Сяргей Зайцаў.

У папярэджанні сказана: «З інфармацыі, якая паступіла ў пракуратуру г. Гомеля з АУС Цэнтральнага раёну Гомеля, бачна, што Вы праводзіце несанкцыянаваныя рэлігійныя сходы ў актавай зале ААТ «Гомельсаўгасбуд». За дадзенае правапарушэнне Вы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Больш за тое, як устаноўлена, згаданыя сходы Вы праводзіце ад незарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку рэлігійнай арганізацыі «Царква Хрыста Збаўцы», што забаронена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь».

Адсюль і папярэджанне з пагрозай крымінальнай адказнасці.

Пастар Мікалаенка паведаміў, што абласны суд адмяніў адміністрацыйны штраф, накладзены на яго ў чэрвені судом Цэнтральнага раёна, і перадаў справу на новы разгляд. Аргумент пракурора пра пакаранне выглядае заўчасным.

Пратэстанцкая суполка, як лічыць пастар, не парушала заканадаўства. Паводле артыкула 31 Канстытуцыі вернікі могуць вольна выяўляць свае рэлігійныя погляды самі і супольна з іншымі. Суполка мае афіцыйны дазвол на правядзенне набажэнства ў Гомелі, бо мае рэгістрацыю. Адзінае, чаго ў вернікаў не было, — гэта ўзгаднення на правядзенне набажэнства ў Цэнтральным раёне, бо на ўліку суполка значыцца ў Савецкім раёне. Пастар падаў неабходныя дакументы, але на той час, як міліцыя ўварвалася на набажэнства, яны не былі падпісаныя. Тэрміны падпісання раённая адміністрацыя чамусьці зацягнула.

Вернікі Царквы Божай «Перамяненне» кажуць, што інцыдэнт здарыўся сёлета ў красавіку ў актавай залі Гомельсаўгасбуда, якую яны афіцыйна арандавалі. АМАПаўцы зайшлі ў залу, дзе вялося набажэнства, і адразу пачалі здымаць усіх на відэакамеру, а пасля апытвалі прысутных, задаючы пры канцы пытанне: «Чаму не ходзіце ў звычайную праваслаўную царкву, чаму менавіта сюды?»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы14

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы2

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы6

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ7

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?4

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках8

Баксёр Ян Хелін, які выступаў за Бельгію, пераедзе ў Беларусь2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы14

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць