Грамадства55

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы

Асноўная пляцоўка для будаўніцтва шматкватэрных дамоў у Ленінскім раёне — мікрараёны Лошыцы. Пра гэта Мінск-Навінам паведаміў кіраўнік адміністрацыі раёна Раман Мельнік.

Фота: БелТА

— Так, у Лошыцы-9 здадзены апошні аб’ект жыллёвага будаўніцтва (дом № 14 па генплане). Лошыцу-10 папоўняць шэсць дамоў, у прыватнасці першы з іх плануем увесці ў эксплуатацыю ў чэрвені, два дамы знаходзяцца ў працэсе будаўніцтва, і напрыканцы года пачнём узвядзенне яшчэ аднаго. Дзве новабудоўлі размесцім на месцы недабудаванага паркінга каля вул. Лучыны ў Лошыцы-8, пачатак будаўніцтва — чацвёрты квартал 2026 года, — падзяліўся падрабязнасцямі Раман Мельнік.

Маштабная забудова чакае Лошыцу-5: з’явяцца 20 жылых дамоў, дзіцячыя сады на 190 і на 230 месцаў, школа і паліклініка для дарослых. Асвойваць мікрараён пачнуць ужо ў другім квартале.

Акрамя таго, у планах — узвядзенне аднаго жылога дома на вул. Стралковай і пяці — на вул. Рыбалкі.

— Безумоўна, прымаем меры, каб не дапусціць цяжкасцяў з інфраструктурнымі і сацыяльнымі аб’ектамі. У прыватнасці, у 2021 годзе ў Лошыцы-9 адкрылася сярэдняя школа № 224 на 1 020 навучэнцаў. У кастрычніку 2025‑га адчыніла дзверы дзіцячая паліклініка ў мікрараёне Лошыца-9, разлічаная на 480 наведванняў у дзень, — нагадаў кіраўнік раённай адміністрацыі.

Каментары5

  • Жвір
    17.04.2026
    Ёсік, не, ну, Лошыцу трэба забудаваць, шчыльна, як мае быць, з добрым і ўсеагульным асфальтаваньнем, паркоўкамі зручнымі, пад самыя вокны, а ўжо потым пераносіць будаўніцтва ў спадарожнікі. :))
  • лошыца
    17.04.2026
    не, ну, Жвіра трэба забудаваць, шчыльна, як мае быць, з добрым і ўсеагульным асфальтаваньнем, паркоўкамі зручнымі, пад самыя вокны
  • няма имя
    19.04.2026
    сын кажа мне
    (ён будучы архітэктар, і яму трэба спраектаваць школу)
    мам, я не магу прыдумаць лепшай школы, акром той, што ў мяне была

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць