Свет11

Самы багаты чалавек Польшчы памёр у 65 гадоў

Фота: Agencja Gazeta / Reuters

Памёр самы багаты грамадзянін Польшчы Ян Кульчык (Jan Kulczyk). Ён памёр ва ўзросце 65 гадоў пасля аперацыі (які менавіта, не ўдакладняецца). Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Kulczyk Holding Марту Высоцкую (Marta Wysocka).

Паводле крыніцы агенцтва, Кульчык праходзіў планавы курс лячэння за мяжой. Як перадае польскі тэлеканал TVN24, бізнэсмэн памёр у Вене.

Паводле інфармацыі Forbes, маёмасць Кульчыка ацэньвалася ў 3,9 мільярда даляраў. Яго актыў ўключалі долі ў хімічнай кампаніі Ciech, энергетычных Polenergia і Serinus Energy, у шэрагу нафтагазавых фірмаў і піваварнай SABMiller.

Ад першага шлюбу ў мільярдэра двое дзяцей — Дамініка і Себасцьян. Сын з 2013 вядзе справу бацькі пасля таго, як яго прызначылі выканаўчым дырэктарам Kulczyk Investments.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

Італьянская піцэрыя ў Крывой Бярозе зноў запрацавала, але радуюцца гэтаму не ўсе1

Пластыкавыя бутэлькі могуць не толькі засмечваць акіян, але і ратаваць жыцці дэльфінаў

Дзяўчына ў Гомелі схадзіла да стаматолага і была ўражаная цаной. Пасля публічнага скандалу цану знізілі11

25‑гадовы футбаліст зборнай ПАР памёр пасля вяртання з чэмпіянату свету1

У Іране ўсклалі адказнасць за ўдар па суднах у Армузскім праліве на «непадкантрольныя элементы»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць