У 2016 годзе ва ўсіх сталічных школах плануюць увесці «карту навучэнца»
Праект «Карта навучэнца» ў 2016 годзе плануецца ўкараніць ва ўсіх школах Мінска. Такое рашэнне прынята кіраўніцтвам Мінгарвыканкама на аператыўнай нарадзе ў гарадскім выканаўчым камітэце.

«Карта навучэнца» — сумесны праект «Беларусбанка», Мінгарвыканкама, Нацыянальнай акадэміі навук і аплатнай сістэмы «Белкарт». Сёння ў сталіцы 12 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі працуюць па гэтым праекце, удакладніла намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццяна Міхайлоўская. Банк эмітаваў звыш за 9,5 тысяч плацежных карт і выдаў іх бясплатна ўдзельнікам праекта.
«Карта навучэнца» — бескантактавы паўнавартасны плацежны сродак, з дапамогай якога дзіця можа разлічвацца за школьнае харчаванне.
«З 1 верасня ў 12 школах, дзе ўкаранёны пілотны праект «Карта навучэнца», сумесна з камітэтам па адукацыі і камбінатамі школьнага харчавання мы запускаем безнаяўную аплату за харчаванне», — адзначыла Т. Міхайлоўская.
«Карта навучэнца» — гэта таксама бяспека дзіцяці ў школе, доступ да адукацыйных і сацыяльных электронных сэрвісаў. Яна дазваляе бацькам адсочваць, калі дзіця прыйшло у школу і пакінула яе.
Праведзенае банкам апытанне паказала, што бацькі і дзеці зацікаўленыя ў гэтым праекце і ацэньваюць яго станоўча.
Таццяна Міхайлоўская папрасіла кіраўніцтва Мінгарвыканкама паскорыць ўстаноўку прапускной сістэмы ў школах з мэтай выкарыстання ўсіх магчымасцяў «Карты навучэнца».
«Нацыянальная акадэмія навук і «Беларусбанк» завяршылі тэхналагічную гатоўнасць запісу на «Карту навучэнца» транспартнай праграмы для яе выкарыстання ва ўліку электроннай сістэмы аплаты праезду ў Мінску», — дадала Т. Міхайлоўская.
Такім чынам, карта дапаможа адсачыць патокі дзяцей і зразумець, ці правільна выдаткоўваецца з гарадскога бюджэту бясплатны праезд школьнікаў.
Да 1 студзеня 2016 года плануецца адаптаваць да выкарыстання «Карты навучэнца» тыя школы, якія сёння абсталяваныя прапускной сістэмай. А на працягу наступнага года мяркуецца ўкараніць праект ва ўсіх сталічных школах.
-
Іміграцыйная і мытная служба ЗША затрымала не менш за дзевяць беларусаў пасля выкліку на праверку
-
«Выдаляеш, як хочаш, хоць цэглай сцірай», або нізкі статус». Гутарка з хлопцам, якога прымусілі ў калоніі знішчыць тату з Пагоняй
-
«Дзе грошы, Франак?» Вячорка тлумачыць сістэму міжнароднай дапамогі грамадзянскай супольнасці і куды ідуць 30 млн ад ЕС
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары