Свет1414

Тысячы расейцаў падпісалі петыцыю супраць знішчэння прадуктаў

Больш за 200 тысяч подпісаў сабрала петыцыя на сайце change.org з патрабаваннем адмяніць прэзідэнцкі ўказ аб знішчэнні санкцыйных прадуктаў, якія ўвозяцца ў Расію.

Замест таго, каб знішчаць прадукты, аўтары петыцыі патрабуюць прыняць закон «аб бязвыплатнай перадачы прадуктаў і тавараў народнага спажывання катэгорыям грамадзян Расіі, якія жывуць у нястачы».

«Навошта нам знішчаць свежыя еўрапейскія прадукты, якімі можна накарміць ветэранаў, пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных, пацярпелых ад прыродных катаклізмаў і іншых, хто мае патрэбу», — гаворыцца ў петыцыі.

Яе аўтары звяртаюць увагу на тое, што пасля падаражання некаторых прадуктаў многія катэгорыі расейцаў вымушаныя абмяжоўваць сябе ў ежы. На думку аўтараў петыцыі, закон дапамог бы такім людзям «кампенсаваць тое, што яны страцілі ў выніку санкцый».

На петыцыю ўжо адрэагавалі ў Крамлі: прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў нагадаў, што ўказ уступае ў сілу 6 жніўня і з'яўляецца абавязковым для выканання.

«Пакуль трэба зыходзіць з гэтага», — так Пяскоў адказаў на пытанне аб магчымасці перагляду рашэння.

31 ліпеня ўрад Расіі зацвердзіў працэдуру знішчэння незаконна ўвезеных у краіну санкцыйных прадуктаў. Згодна з дакументам, знішчэнне «праводзіцца любым даступным спосабам з выкананнем абавязковых патрабаванняў, прадугледжаных заканадаўствам у галіне аховы навакольнага асяроддзя».

Рашэнне аб канфіскацыі і знішчэнні забароненай да ўвозу прадукцыі будуць прымаць Федэральная мытная служба, Рассельгаснагляд або Расспажыўнагляд. Пазбаўляцца санкцыйных прадуктаў прадпісана ў прысутнасці не менш за двух незацікаўленых асоб. Акрамя таго, дакумент абавязвае запісваць працэдуру на відэа і фота з указаннем даты і часу.

Між тым Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт анансаваў маючы адбыцца ў чацвер пачатак знішчэння партый прадуктаў, увоз якіх забаронены на тэрыторыю Расеі ў сувязі з прадуктовым эмбарга.

«6 жніўня будзе шэраг знішчэнняў. Гэтыя партыі ўжо затрыманыя», — сказаў ён.

Аб'ёмы знішчэння санкцыйных прадуктаў, паводле яго слоў, невялікія. «Я думаю, што зараз будзе знішчана не больш за некалькі сотняў тон», — выказаў меркаванне Данкверт.

Каментары14

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу20

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць