Нацбанк Украіны разлічвае да канца года нарасціць золатавалютныя рэзервы да 15—18 млрд даляраў.
Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу «Фокус» заявіла кіраўніца Нацыянальнага банка Украіны Валерыя Гонтарава.
«Да канца года плануем нарасціць валютныя рэзервы да 18 млрд даляраў. Гэта, вядома, амбіцыйныя планы, задача-мінімум для нас — 15 млрд долараў, якія пакрываюць тры месяцы імпарту», — адзначыла яна.
Гонтарава падкрэсліла, што ў канцы жніўня 2014 спыніліся сотні прадпрыемстваў Данбаса, што раней прыносілі валюту. Да таго ж, дзяржава пачала закупляць вугаль за валюту.
«Мы не толькі страцілі 20% ВУП, але і засталіся без 30% валютнай выручкі. Плюс мы пачалі за валюту купляць вугаль, які раней здабываўся ўнутры краіны. Таму ўтрымліваць курс пры такім шокавым развіцці падзей у нас не было нават фізічнай магчымасці», — заявіла кіраўніца НБУ.
Пры гэтым яна адзначыла, што сёння няма перадумоў для дэстабілізацыі сітуацыі.
«Чатыры месяцы запар кошт бягучых аперацый (экспарт-імпарт тавараў або паслуг) не проста збалансаваны, а зводзіцца з прафіцытам. А да сакавіка сальда было адмоўным», — адзначыла Гонтарава.
-
Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу
-
Пракуратура Лейпцыга не выявіла складу злачынства ў дзеяннях дэпутата Дорнау ў Беларусі
-
Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»
Каментары